Улада66

Жыхар Віцебска Сяргей Рыжоў таксама збіраецца ў прэзідэнты

Пасьля таго, як у Сяргея Рыжова зьявіліся праблемы на працы, супрацоўнік віцебскага садавіна-гароднінавага камбінату «Ноўка» сабраўся на бліжэйшых выбарах балятавацца ў прэзыдэнты.

Сяргею Рыжову 46 гадоў, ён беспартыйны, і падкрэсьлівае, што ў яго ёсьць асабістыя погляды на тое, якім чынам варта было б удасканальваць эканамічнае і духоўнае разьвіцьцё Беларусі. Да нядаўняга часу ён працаваў начальнікам аддзелу гуртовых продажаў, маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Але мусіў пакінуць гэтую пасаду пасьля скандалу з асьвячэньнем слоікаў зь дзіцячым харчаваньнем — гэткі маркетынгавы ход ён прыдумаў і ажыцьцявіў па ўласнай ініцыятыве.

Спадар Рыжоў распавёў, што правёў адмысловае сацыялягічнае дасьледаваньне: тэлефанаваў выпадковым людзям і вывучаў іх меркаваньні, ці хацелі б яны купляць дзіцячае харчаваньне, асьвячонае праваслаўным сьвятаром.

Паводле словаў Рыжова, бальшыня апытаных выказалася «за», і 6-га жніўня на прадпрыемства запрасілі сьвятара. Аднак прадукцыя з адмысловымі стыкерамі, якія сьведчылі, што яна асьвячоная, так і не зьявілася ў крамах: гандлёвыя прадпрыемствы асьцерагаюцца браць яе без дазволу гарвыканкаму, зь якім Сяргей Рыжоў сваю ініцыятыву не ўзгадніў.

Цяпер спадару Рыжову, як ён кажа, прапанавана ўвогуле звольніцца з прадпрыемства, каб не прыцягваць увагі журналістаў да лёсу асьвячонага дзіцячага харчаваньня, якое так і стаіць на складзе незапатрабаваным.

Добраахвотна Сяргей Рыжоў звальняцца ня хоча. Але сама сытуацыя, калі ягоная ініцыятыва пацягнула за сабой рэпрэсіі, падштурхнула яго да рашэньня балятавацца на пасаду прэзыдэнта РБ. Новы патэнцыйны кандыдат зь Віцебску кажа, што ў яго ўжо амаль сфармаваная ініцыятыўная група, і ён спадзяецца сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала3

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала3

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць