Свет

Мілінкевіч, Сурвілла і консульства РБ на сьвяткаваньні 50-годзьдзя «Нівы»

У другой палове дня 14 кастрычніка пачаліся адмысловыя юбілейныя ўрачыстасьці, на якіх зь вітальным словам выступілі: прадстаўнікі ўладаў Беласточчыны, праваслаўнай аўтакефальнай царквы ў Польшчы, беларускага консульства ў Беластоку, старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

13–14 кастрычніка беластоцкая «Ніва» адзначала сваё 50-годзьдзе. Сьвяткаваньні праходзілі ў рамках папулярна-навуковай канфэрэнцыі «Беларускія дні «Нівы», у якіх узялі ўдзел вядомыя беларусы Польшчы (Сакрат Яновіч, Юры Туронак, Яўген Мірановіч, Алег Латышонак, Ян Чыквін), замежжа (Івонка Сурвілла, Вячка Станкевіч), пісьменьнікі, палітыкі і грамадзкія дзеячы зь Беларусі (Сяргей Чыгрын, Барыс Сачанка, Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Алена Макоўская). Даклады, якія прагучалі на канфэрэнцыі, датычылі пераважна розных аспэктаў дзейнасьці тыднёвіка. Канфэрэнцыя пачалася дакладам гісторыка Алега Латышонка «Беластоцкія газэтныя выданьні на Беласточчыне да ўзьнікненьня «Нівы» ў 1956 годзе». У першы дзень працы канфэрэнцыі гатэль «Галэмбёўскі», дзе адбывалася мерапрыемства, наведаў лідэр беларускай дэмакратычнай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які прыехаў у Беласток пасьля ўручэньня яму ў Кракаве ўзнагароды імя Сэржыё Віера дэ Мэла. Мілінкевіч павіншаваў калектыў тыднёвіка ь юбілеем і уручыў падарунак – дамавіка зь бел-чырвона-белым сьцягам.

У другой палове дня 14 кастрычніка пачаліся адмысловыя юбілейныя ўрачыстасьці, на якіх зь вітальным словам выступілі: прадстаўнікі ўладаў Беласточчыны, праваслаўнай аўтакефальнай царквы ў Польшчы, беларускага консульства ў Беластоку, старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка і інш. Галоўны рэдактар тыднёвіка Яўген Вапа горача вітаў гасьцей, прымаў віншаваньні і падарункі. Падарункі атрымалі таксама ўсе былыя супрацоўнікі тыднёвіка «Ніва». Адмыслова да юбілею выйшаў вялікі альбом з архіўнымі здымкамі, прысьвечаны гісторыі «Нівы». У мастацкай частцы імпрэзы вучні беластоцкай гімназіі №7 паказалі інсцэніроўку «Цацачная крама», у сьвяце ўдзельнічалі і іншыя мастацкія калектывы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць