Спорт

«Дынама» — «Нафтахімік» — 1:6

Марэк Сікора: «Каманда сёння была мёртвай».

Мінскае «Дынама» пацярпела на сваёй пляцоўцы буйную паразу ад ніжнякамскага «Нафтахіміка», які трэніруе былы галоўны трэнер беларускай зборнай Уладзімір Крыкуноў — 1:6. Серыя з пяці перамогаў спыненая балючым шчаўчком па носе.

Пасля першага перыяда лік быў 0:2, і галоўны трэнер беларускага клуба Марэк Сікора памяняў у варотах Мезіна на Міку Оксу (гэта ягоны дэбют у КХЛ).

Але за 10 хвілн Окса, дакладней за няпоўныя чатыры хвіліны, прапусціў тры шайбы — 0:5. Праз дзве хвіліны беларусы закінулі адну шайбу ў адказ (Стась),

а потым 1 хвіліну 50 секундаў гулялі пяць на тры, але нічога зрабіць не змаглі.

На 7-й хвіліне ў вароты Оксы быў прызначаны буліт, які рэалізаваў Аляксей Сімакоў.

1:6, і заўзятары сталі пакрысе пакідаць трыбуны.

Потым зноў беларусы гулялі пяць на тры, але так і не здолелі рэалізаваць шанец.

Нагадаем, што дагэтуль пасля стартавай паразы ад «Тарпеда» у нашых хакеістаў былі пяць перамогаў запар, прычым тры на выездзе, а затым дома над двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына «Ак Барсам».

***

Сёння на матчы прысутнічалі 11 929 заўзятараў. 21 верасня на матчы з «Ак Барсам» быў аншлаг і быў пабіты рэкорд па наведвальнасці ў КХЛ. За матчам назіраў 15 531 заўзятар.

Нягледзячы на паразу, «Дынама» засталося лідэрам Лігі і канферэнцыі «Захад», бо «Дынама» Рыга - адзіная каманда, што магла дагнаць беларускі клуб - прайграла на сваёй пляцоўцы «Аўтамабілісту» — 1:2.

Канферэнцыя Захад:

Дынама Мінск — 14 (7 гульняў, пяць перамогаў (адна у овертайме), дзве паразы, розніца шайбаў 23–19), АХК Дынама — 13 (6), Тарпеда — 12 (6), Лакаматыў, Дынама Рыга — 11 (6), СКА — 10 (8), Северсталь, Атлант — 9 (6),ЦСКА — 8 (6), Спартак — 7 (7), Віцязь — 3 (6).

У канферэнцыі Усход: «Сібір», «Ак Барс» і «Салават Юлаеў» маюць па 12 пунктаў.

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер гасцей Уладзімір Крыкуноў сказаў: «У спорце ўсё магчыма, рэалізавалі, потым забілі, вельмі добра гуляў наш варатар Іван Касуцін — вось складнікі поспеху. Але чэмпіянат працягваецца, наперадзе шмат гульняў».

Марэк Сікора: (Дынама): «Хачу павіншаваць калегу з перамогай. Першыя 10 хвілін „Нафтахімік“ баяўся, думаў, што гуляе з чэмпіёнам Расіі (усміхаецца). потым мы прапусцілі два галы, потым — яшчэ тры. У трэцім перыядзе мы маглі забіць, мелі пару момантаў. Шкада заўзятараў.

Каманда сёння была мёртвая.
(…) Былі кепскія прадчуванні перад гульнёй. Я ўжо баяўся гульні з „Ак Барсам“. Я не ведаю, ці можна казаць, што гэта наступствы паездкі? Мне цяжка казаць, гэта асабістыя праблемы гульцоў. Я ж душу не бачу. Заўтра будзем пра гэта гаварыць з камандай».

(Пра наступную гульню з «Аўтамабілістам») Гэта для мяне важная гульня, бо гэта будзе матч пасля сённяшняй паразы і перад выездам у турнэ. Я не гляджу на «Аўтамабіліст» як на былую каманду. Многа новых гульцоў прыйшло».

***

Статыстыка матча

0:1 — 13:36 — Б’ёрн Мелін (Даніэль Фернхольм, Мартэн Сэн-П’ер — у большасці)
0:2 — 17:51 — Дзмітрый Макараў (Максім Пястушка)
0:3 — 25:02 — Якуцэня (Сэн-П’ер, Мелін)
0:4 — 25:25 — Андрэй Іваноў (у большасці)
0:5 — 28:53 Рэнат Мамашаў (Андрэй Іваноў, Аляксей Сімакоў — у большасці)
1:5 — 31:55 — Дзмітрый Мялешка (Андрэй Стась)
1:6 — 46:42 — Аляксей Сімакоў (буліт).

Лік па перыядах: 0:2, 1:3, 0:1.

Штраф: 12–12.

Колькасць заўзятараў: 11 929.

Найлепшыя гульцы матча: Сяргей Дзямагін (Дынама), варатар Іван Касуцін (Нафтахімік).

Склад «Дынама»: Мезін (Окса, 20:01); Мойжыш — Падградскі, Глазачоў — Штумпел (к) — Спірыдонаў; Корабаў, Петрашак, Неміроўскі — Плат — Кулакоў; Касцючонак, Антонаў, Мялешка — А.Стась — Дзямагін; Качаткоў — С.Варламаў — Міхалёў.

***

Гол+пас пасля 7 гульняў

Спірыдонаў — 7 (3+4), Неміроўскі — 6 (0+6), Плат — 5 (4+1), Штумпел, Глазачаў — 5 (2+3), Дзямагін — 4 (4+0), Дзямагін — 4 (4+0), Кулакоў — 4 (3+1), Падградскі — 4 (1+3), Мялешка - 3 (2+1), Стась - 3 (1+2), Міхалёў, Антонаў — 2 (1+1), Варламаў — 2 (0+2), Петрашак — 1 (1+0), Касцючонак, Мойжыш — 1 (0+1).

***

Наступны матч «Дынама» правядзе ў суботу, 25 верасня, супраць «Аўтамабіліста» (Екацярынбург),
менавіта гэту каманду трэніраваў сённяшні коўч «Дынама» Марэк Сікора.

Пачатак матча, а 17-й.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць