Культура77

Латушка дабіваецца ад літоўцаў аднаўлення музея імя Івана Луцкевіча

Міністр культуры Літвы Арунас Гелунас асабіста зоймецца гэтай праблемай.

Міністр культуры Літвы Арунас Гелунас асабіста зоймецца праблемай аднаўлення Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча. Аб гэтым ён заявіў 28 верасня ў Мінску журналістам пасля завяршэння свайго аднадзённага візіту ў Беларусь.

«Паколькі я ўсяго тры месяцы займаю пасаду міністра, мне цяжка гаварыць аб дэталях, але вяліся перамовы з прэм’ер-міністрам і міністрам фінансаў аб стварэнні фонду культуры па падтрымцы нацыянальных меншасцей», — сказаў Гелунас.

Як адзначыў у сваю чаргу беларускі міністр культуры Павел Латушка, літоўскаму боку прапанавана вырабіць за кошт Беларусі лічбавыя копіі тых матэрыялаў музея імя Луцкевіча, якія захоўваюцца ў розных установах культуры Літвы.

Музей існаваў у 1921–1945 гадах на аснове прыватнай калекцыі беларускага этнографа і археолага Івана Луцкевіча і іншых матэрыялаў. Размяшчаўся ў будынку былога базыльянскага кляштара, належаў Беларускаму навуковаму таварыству. Уключаў пяць экспазіцыйных залаў, архіў і бібліятэку больш чым з 14 тыс. тамоў. Захаваўся шэраг калекцый музея, у тым ліку археалагічная (пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў), сфрагістычная (103 пячаткі розных часоў, у тым ліку пячатка вялікага князя ВКЛ Міндоўга), нумізматычная, медалёў і крыжоў, слуцкіх паясоў, дываноў і іншых вырабаў беларускіх мануфактур, беларускіх народных музычных інструментаў, твораў народных рэзчыкаў, старажытнай зброі, рукапісных кніг і старадрукаваных выданняў (сярод іх — Жухавіцкае Евангелле XIV стагоддзя і пражскія выданні Францыска Скарыны), старадаўняга адзення і карцін беларускіх мастакоў. Пасля закрыцця ў 1945 годзе большая частка яго збораў перададзена музеям Літвы, астатняе — музеям Беларусі.

Арунас Гелунас знаходзіўся ў Беларусі па запрашэнні Міністэрства культуры. Праграма яго візіту ўключала перамовы з беларускім калегам, наведванне Лідскага, Мірскага і Нясвіжскага замкаў, а таксама Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць