Літаратура

Еўрыпід, Кафка, Гамсун з'явяцца па-беларуску

Які творы замежнай літаратуры ў хуткім часе з’явяцца ў беларускіх перакладах?

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень перакладчыка. Які творы замежнай літаратуры ў хуткі часе з’явяцца па-беларуску? Адказваюць перакладчыкі.

Сяргей Шупа: Перакладаю «Inšallah, Madona, inšallah» Міленкі Ергавіча. Гэта зборнік з дзевятнаццаці тэкстаў, якія складаюць маляўнічую культурна-гістарычную панараму Босніі і Харватыi на працягу апошніх пяці стагоддзяў. Тэксты аўтар называе «рэміксамі» народных песень — сэўдалінак (жанр мусульманскага гарадскога рамансу, такі сабе «баснійскі блюз») і клапаў (традыцыйны далматынскі жанр акапэльных харавых спеваў).

Міжнародны дзень перакладчыка — прафесійнае свята вусных і пісьмовых перакладчыкаў. Адзначаецца 30 верасня (дзень смерці ў 419 альбо 420 годзе Святога Іераніма, які перакладаў Біблію (Вульгата) на лацінскую мову). Зацверджаны Міжнароднай федэрацыяй перакладчыкаў у 1991 годзе.

Андрэй Хадановіч: Перакладаю вершы Чэслава Мілаша — рыхтуем з калегамі на будучы год мілашаўскі шматтомнік — да стагоддзя пісьменніка. Таксама пачынаю пераклад рамана французскага пісьменніка Эрыка-Эмануэля Шміта «Евангелле паводле Пілата».

Ганна Янкута: Для сёмага, афрыканскага, нумара часопіса «ПрайдзіСвет» рыхтую падборку бурскай паэзіі. Для душы перакладаю казкі сучаснага нідэрландскага пісьменніка Тона Тэлегена. Мару ўрэшце скончыць даўно пачаты «Калядны харал» Чарльза Дыкенса.

Марына Шода: З дня на дзень чакаю выхаду кнігі прозы польскай аўтаркі Вольгі Такарчук «Правек ды іншыя часы», якую я перакладала. У планах — перакласці зборнік эсэ Чэслава Мілаша «Родная Еўропа». Гэта эсэ аб мясцінах, дзе ён жыў.

Славамір Адамовіч: Зрабіў некалькі перакладаў з нарвежскай палемічных артыкулаў Кнута Гамсуна, якія ўключу ў сваю кнігу прозы. Гатовы перакласці яго раман «Голад», калі знойдзецца зацікаўлены выдавец.

Уладзімір Папковіч: У часопіс «Прайдзісвет» дасланы ўжо «Шчаўкунок» Э.Т.А.Гофмана, апавяданне Германа Гесэ «Сустрэча з Нінай», «Мройная навэла» Артура Шнітцлера. Цяпер перакладаю апавяданні Мары Луізы Кашніц (1901-1974). Вельмі хацеў бы выдаць нямецкі раман Гудрун Паўзэванг «Хмара», пераклад якога я ўжо скончыў.

Лявон Баршчэўскі: Працую над «Медэяй» Еўрыпіда (пераклаў ужо ладны кавалак) і «Паэтычным трактатам» Чэслава Мілаша. Хачу абавязкова перакласці «Голад» Кнута Гамсуна, скандынаўскі эпас «Старэйшая Эда», «Працэс» Франца Кафкі. Да гэтых твораў я ўжо падступаўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць