Культура1717

Культурны выбух: выйшаў збор твораў гісторыка Туронка

Віленскі Інстытут беларусістыкі выдаў новую кнігу знанага беларускага гісторыка Юр’я Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі». Амаль тысячастаронкавае выданьне складаецца з аўтарскай прадмовы, пяці разьдзелаў, камэнтароў і зьмяшчае блізу паўсотні рэдкіх ілюстрацыяў.

Віленскі Інстытут беларусістыкі выдаў новую кнігу знанага беларускага гісторыка Юр’я Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі». Амаль тысячастаронкавае выданьне складаецца з аўтарскай прадмовы, пяці разьдзелаў, камэнтароў і зьмяшчае блізу паўсотні рэдкіх ілюстрацыяў. Наклад кнігі складае 1000 асобнікаў. Амаль роўнай лічбай вымяраецца й колькасьць старонак: іх дзевяць соцень, прычым у вялікім фармаце.

Кнігу ўклаў і зрэдагаваў рэдактар часопісу «ARCHE» Валерка Булгакаў. Ён расказаў пра выданьне карэспандэнту «Нашай Нівы»:

«Кніга названая «Мадэрная гісторыя Беларусі» зь дзьвюх прычынаў: па-першае, бальшыня артыкулаў у ёй храналягічна прысьвечаная падзеям эпохі мадэрнасьці. Па-другое, гісторыя Беларусі ў дадзенай працы разглядаецца з пазыцыі мадэрнасьці, працы Туронка мэтадалягічна вельмі сучасныя.

Кніга гэтая – кампэндыюм ведаў, прызначаны для шырокага кола чытачоў. Асабліва раю яе замежнікам, што трапляюць да нас ня проста адпачыць – бо тут можна знайсьці адказы на найбольш часта задаваныя пытаньні: калі была ўтвораная першая палітычная партыя, выдадзеная першая газэта і г.д.

Кніга ўнікальная, яна ня мае аналягаў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі. Прычынаў некалькі: возьмем разьдзел «Вайна і акупацыя», які займае траціну кнігі. Туронак карыстаўся найкаштоўнейшымі крыніцамі, сярод якіх Александрыйскія мікрафільмы. Гэта сакрэтныя дакумэнты фашыстоўскай Нямеччыны, захопленыя амэрыканцамі і скапіяваныя на мікрафільмы. Па вайне палова гэтага архіву трапіла да польскіх гісторыкаў. Таму аўтар грунтуецца выключна на дакумэнтах, а не на вусных сьведчаньнях, успамінах, ці савецкай прапагандзе. Дагэтуль, напрыклад, шырокаму колу беларусаў невядомы факт таго, што ў нямецкай адміністрацыі на тэрыторыі акупаванай Беларусі існавала моцнае супраціўленьне тактыцы вынішчэньня акупаванай тэрыторыі.

Аўтар меў доступ да такіх крыніцаў, якія савецкім адмыслоўцам нават ня сьніліся. Таму нядзіўнымі выглядаюць спасылкі на ягоную «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» у кнізе Якава Трашчанка».

Творы Туронка да канца 80-х гадоў былі недасяжныя для наведнікаў беларускіх бібліятэкаў. Цяпер сытуацыя вяртаецца да старога. Таму спадзявацца на тое, што кніга трапіць да студэнта-гісторыка праз унівэрсытэцкую бібліятэку, няварта. Увесь наклад мае разысьціся праз прыватных распаўсюднікаў.

Варта адзначыць, што кніга найбуйнейшага беларускага гісторыка – першае выданьне, падрыхтаванае віленскім Інстытутам беларусістыкі.

Незвычайнай грунтоўнасьці выданьне несумненна станецца падзеяй на кніжным рынку і доказам таго, што беларуская інтэлектуальная думка разьвіваецца. Робіцца традыцыяй, што цэлыя зборы твораў прафэсійна рыхтуюцца незалежнымі творчымі калектывамі, ня скутымі «ідэалягічным» кантролем.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць