Эканоміка33

Лукашэнка ўхваліў размяшчэнне дзяржаблігацый на расійскім рынку

Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання. Кантроль за выкананнем ускладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 527, якім прадаставіў права ўраду Беларусі ажыццяўляць у 2010–2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на расійскім рынку. Тэкст указа размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

У дакуменце гаворыцца, што ў мэтах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку краіны Савету Міністраў прадастаўлена права ажыццяўляць у 2010–2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на суму да 15 млрд. расійскіх рублёў (уключна) з тэрмінам абарачэння да пяці гадоў і арганізаваць іх размяшчэнне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні паслуг па арганізацыі размяшчэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, намініраваных у валюце Расійскай Федэрацыі і эмітуемых на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, ад 23 снежня 2009 года.

Акрамя гэтага, ураду прадастаўлена права ўхваляць праекты праспекта каштоўных папер, глабальных сертыфікатаў выпускаў аблігацый, а таксама дагавораў, звязаных з выпускам, размяшчэннем, абарачэннем, пагашэннем аблігацый, улікам правоў на іх.

Таксама Савету Міністраў даручана забяспечваць абслугоўванне аблігацый, уключаючы выплату камісій, узнагароджанняў і ажыццяўленне іншых расходаў, звязаных з іх выпускам, размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем, улікам правоў на іх, і пагашэнне аблігацый за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце для абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу.

Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Як паведамляў раней міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, Мінфін захоўвае высокую ступень гатоўнасці да выхаду на расійскі рынак аблігацый. «Як толькі Прэзідэнт Беларусі падпіша ўказ наконт гэтага, мы адразу будзем гатовы яго рэалізаваць», — сказаў міністр. «Ступень гатоўнасці абсалютная», — дадаў Андрэй Харкавец.

Міністр фінансаў таксама нагадаў, што арганізатарамі выпуску стануць Сбербанк Расіі і яшчэ два банкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць