Улада1919

Хто не любіць Лукашэнку, у таго дзяцей не будзе?

«Мне намякнулі, што калі я і далей буду ўдзельнічаць у пікетах Саннікава, у мяне могуць адабраць дзяцей».

Сёння да намесніцы кіраўніка раённай адміністрацыі нечакана выклікалі выхавальніцу аднаго з найлепшых дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Бабруйску. Прычынай выкліку стаў яе актыўны ўдзел у пікеце па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

— Мне намякнулі, што калі я і далей буду працягваць удзельнічаць у гэтых пікетах, у мяне могуць адабраць дзяцей,
 — расказвае яна. — Калі я спытала, а па якім праве,
мне адказалі, што я — дзяржаўны работнік, а значыць, магу збіраць подпісы толькі за аднаго кандыдата. Калі ж я збіраю подпісы за кандыдатаў ад апазіцыі, у дзяржавы ўзнікае пытанне, а ці правільна я выхоўваю дзяцей.

Варта адзначыць, што да гэтага часу дзяржава не мела прэтэнзіяў да гэтага дзіцячага дома: у горадзе ён адзін з найбольш паважаных, у ім выхоўваюцца 12 дзяцей, а саму выхавальніцу не раз ставілі ў прыклад і запрашалі падзяліцца досведам.

І вось цяпер гэтыя дзеткі, якія спазналі сямейнае цяпло, зноў рызыкуюць стаць сіротамі і апынуцца ў казённым доме, дзе няма ні любові, ні бацькоўскай ласкі, але затое ёсць «правільнае» разуменне таго, за якога кандыдата трэба ставіць подпіс.

— Я пакуль у шоку і разгубленасці, — прызнаецца жанчына. — Не ведаю, што мне рабіць далей… За сябе я не баюся — працу я сабе ў любым выпадку знайду, — але што будзе з дзецьмі? У нас цяпер вялікая дружная сям’я — і як яны перажывуць, калі ўсё гэта абрынецца? Мусіць, давядзецца адмовіцца ад пікетаў.

Свайго імені жанчына таксама прасіла не называць — каб не «дражніць сабакаў»:

— А там, можа, усё і ўляжацца… Урэшце, чыноўнікі, якія са мной сёння гутарылі, рабілі гэта не па сваёй волі — на іх жа таксама ціснуць зверху. Да гэтага часу ў нас былі цудоўныя адносіны…

* * *

А вось што расказвае Святлана Абрамнікава, работніца ААТ «Белшына», сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага:

— На мінулым тыдні мяне выклікаў да сабе ў кабінет намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы. Калі я прыйшла, у яго на стале ўжо ляжалі мая працоўная кніжка і ўліковая картка. Ён пацікавіўся, добраахвотна я ўвайшла ў ініцыятыўную групу Рымашэўскага ці мяне прымусілі. Я адказала, што добраахвотна. Тады ён спытаў мяне пра маё сямейнае становішча, пра тое, ці вучацца мае дзеці. Я яму ўсё расказала. Ён кажа:

«Мы абодва сябры партыяў, але я — у «Белай Русі», а вы — у БХД, а гэта несумяшчальна з тым, што вы працуеце на дзяржаўным прадпрыемстве. У вас сям’я, дзеці… І як вы будзеце жыць далей, калі ў вас скончыцца кантракт?»
Увогуле, стаў хіліць да таго, што я магу апынуцца на вуліцы.

Падчас гутаркі ідэолаг папрасіў у Святланы пасведчанне ўдзельніка ініцыятыўнай групы, пакруціў яго ў руках і аддаў сакратарцы, каб яна зрабіла ксеракопію.

— А потым ён мне кажа: едзьце дадому, я вам пазваню: вы прыедзеце і напішаце адмову ад удзелу ў ініцыятыўнай групе. Я ледзь перажыла гэты дзень. Патэлефанавала нашаму каардынатару, яна мяне супакоіла, паабяцала, што прыме меры. Потым я даведалася: Рымашэўскі тэлефанаваў нашаму ідэолагу, і той паабяцаў, што больш не будзе мяне чапаць.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу11

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі19

Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны8

«За дзевяць дзён ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны». Мінчанка пра тое, як нельга выбіраць кватарантаў3

Улады Ірана схапілі сотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на Ізраіль. Пяцёра ўжо пакараныя3

Памёр сацыёлаг Мікола Кацук2

«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу11

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць