Грамадства

Мінгандлю зацікавілася газетамі, якія рэкламуюць «Белсат»

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Информ-прогулка» атрымала афіцыйны запыт з Міністэрства гандлю з патрабаваннем тлумачэнняў з нагоды размяшчэння на яе старонках рэкламы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

У прыватнасці, упраўленне абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай патрабуе, каб выданне да 22 кастрычніка прадаставіла яму копіі пасведчання аб сваёй дзяржаўнай рэгістрацыі; дакумент, які пацвярджаў бы юрыдычны статус замежнага рэкламадаўца («Белсата»); дамовы на вытворчасць і (альбо) размяшчэнне згаданай рэкламы і акты выкананых работ да іх; выпускі газеты, у якіх распаўсюджвалася згаданая рэклама, пачынаючы з красавіка гг.; пісьмовыя тлумачэнні «па сутнасці пытання».

Як вынікае з ліста, міністэрства ўжо мае падазрэнні наконт невыканання некаторымі выданнямі патрабаванняў закона «Аб рэкламе» і зараз «маніторыць» выданні, якія рэкламавалі на сваіх старонках «Белсат».

Сапраўды,

яшчэ некалькі рэдакцый рэгіянальных газет пацвердзілі БАЖ, што атрымалі аналагічныя запыты, і зараз рыхтуюць пакеты дакументаў для адпраўкі ў Мінгандлю.

«Міністэртва гандлю, безумоўна, мае права правяраць выкананне заканадаўства аб рэкламе, а рэдакцыі СМІ мусяць яго выконваць, — пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. — Нельга, аднак, не звярнуць увагі на тое, што ў масавым парадку праводзіцца праверка рэкламы менавіта тэлеканала «Белсат», і да таго ж у перыяд выбарчай кампаніі».

Юрыст нагадвае, што на працягу гэтага года Мінгандлю выстаўляла таксама прэтэнзіі да рэкламы «Белсат TV» у газетах «Новы час» і «Народная воля».

Каментары

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?12

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі ездзіць зімой на ўсесезонных шынах6

Што рабіць, калі ў крамах не выдаюць рэшту некалькі капеек8

У Лошыцы рыхтуюць да адкрыцця даўгабуд «Мандарын»3

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях12

9 жніўня — пяць гадоў з пачатку пратэстаў у Беларусі. Спіс акцый у розных гарадах і краінах15

Ці паладзіў Ціханоўскі з Вячоркам?11

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр11

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?12

У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?12

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць