Усяго патроху22

Беларускі «рабілі» прастытуткамі ў Турцыі, каб cплаціць крэдыты

17 жыхарак Гомеля і вобласці прызнаныя пацярпелымі па справе аб гандлі людзьмі.

17 жыхарак Гомеля і вобласці прызнаныя пацярпелымі па справе аб гандлі людзьмі — вывазе для сексуальнай эксплуатацыі ў Турцыю.

Справа па ч. 3 арт. 181 КК і ч. 1, ч. 2 арт. 285 КК накіравана для разгляду ў суд Савецкага раёна Гомеля, паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Дзмітрый Вараб’ёў.

Паводле яго слоў, грамадзянін Турцыі і жанчына, якая часова жыве там, стварылі ў 2006 годзе арганізацыю па дастаўцы грамадзян рэспублік былога Савецкага Саюза ў Турцыю для сексуальнай эксплуатацыі. У Беларусі дзейнічала ячэйка турэцкай арганізацыі. Грамадзяне краіны шукалі і вербавалі суайчынніц для працы ў Турцыі. Ёсць звесткі, што такія ячэйкі былі ў Расіі і Украіне.

Калі завербаваная дзяўчына «адпрацоўвала» ў Турцыі свой тэрмін, ёй прапаноўвалі вярнуцца на радзіму і — за добрую плату — знайсці яшчэ кагосьці для такога заняцця.

Некаторыя дзяўчаты ведалі, што будуць займацца прастытуцыяй, некаторыя — станавіліся ахвярамі падманным шляхам.

«Вярбоўшчыкі выбіралі тых, хто працуе на нізкааплачваемых пасадах, з непаспяховых сем’яў. Былі і замужнія, якія такім чынам спрабавалі вырашыць свае фінансавы праблемы, напрыклад, выплату крэдытаў», — сказаў Вараб’ёў.

Паводле яго слоў, абяцаных вялікіх грошай першы раз не зарабляў ніхто. З заробку за ноч 70–100 долараў прастытутка атрымлівала палову.

Назад дзяўчаты прыязджалі часта без грошай, камусьці ўдавалася прывезці 500–700 долараў.

У праваахоўных органаў з’явілася інфармацыя, што адна з удзельніц групы актыўна займаецца вярбоўкай дзвюх дзяўчат. Пры спробе перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы для вылету ў Турцыю яны былі затрыманы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць