Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Крэмль: не даганю, дык сагрэюся!

Чакайма баёў на нафтагазавым фронце. А вось інкарпарацыйнага рэфэрэндуму ў блізкай пэрспэктыве чакаць, бадай, ня варта.

Сёння Пуцін зноў прапанаваў Беларусі пераходзіць на адзіны рубель. Выглядае, аднак, на тое, што сам ён ня надта верыць, нібыта ў Менску згодзяцца стаяць з працягнутай рукой пад дзьвярыма расейскага Цэнтрабанку. Што відно з суцэльнага ўмоўнага ладу ў адпаведнай фразе: "Гэта б адгуляла, без аніякіх сумневаў, вельмі карысную і прагрэсіўную ролю, падштурхнула б разьвіцьцё сумеснага бізнэсу...".

Хутчэй, гаспадар Крамля апраўдваецца перад сваім электаратам за ўзмацненьне эканамічнага ціску на "братнюю Беларусь". Падчас сёньняшняй наўпроставай лініі ён адкрытым тэкстам сказаў, што Расея можа скараціць пастаўкі нафты, калі Менск ня будзе дзяліцца мытам (вось вам і сакрэт Палішынэля: чаму гэта раптам знайшлося шмат тэхнічных дэфэктаў на трубе "Дружбы"!).

Так што чакайма баёў на нафтагазавым фронце. А вось інкарпарацыйнага рэфэрэндуму ў блізкай пэрспэктыве чакаць, бадай, ня варта. Заўважце: расейскі прэзідэнт толькі мімаходзь згадаў, што шэраг палітычных пытанняў, у тым ліку і датычна Канстытуцыйнага акту, знаходзіцца "ў працэсе ўзгадненьня". То бок — загрузьлі.

З Пуцінавых выказваньняў вынікае, што рэальнай улады так званым саюзным органам Масква даваць ня хоча. Маўляў, нельга паўтараць сытуацыю канцу 80-х — пачатку 90-х, калі склалася "супрацьстаянне нейкага саюзнага парлямэнту і чыста расейскага парлямэнту". Дэкаратыўныя ж органы — без рэальных вагароў, без магчымасьці гуляць на палітычным полі Крамля — сто гадоў патрэбныя беларускаму кіраўніку.

Так што загрузьлі э гэным актам надоўга, калі не назаўсёды.

Таму і заяўляе Пуцін сапраўды "зусім шчыра і сумленна", што ў двухбаковых дачыненьнях "прыярытэтам ёсьць эканоміка". Масква збольшага зразумела ўжо, што дагнаць беларускі цягнік праблематычна. Перавесьці стрэлкі на інкарпарацыю наўрад ці пашанцуе. Застаецца дзейнічаць паводле прынцыпу "Не даганю, дык сагрэюся!". Крэмль выстаўляе Менску суворы эканамічны рахунак, каб спагнаць грошы за страту інтэграцыйных ілюзіяў.

Няма ліха без дабра. Хоць і пакруціць трохі нашу эканоміку, але ж з гэтай крызы яна мае шанец выйсьці здаравейшай. І пакрысе усталююцца нармалёвыя эканамічныя стасункі дзьвюх сувэрэнных краінаў — празрыстыя, зразумелыя, бяз тлуму "братняй інтэграцыі".

Хаця небясьпека застаецца. Бо сапраўды цьвёрдым гарантам незалежнасьці можа быць толькі дэмакратычная ўлада. Уладу ж, адвязаную ад грамадзкага кантролю, апанэнты непазьбежна будуць падазраваць, што яна ўжо заклала "крыштальную пасудзіну" ў расейскі лямбард.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць