Здарэнні

Пад Ашмянамі згарэў міліцыянер

Намеснік начальніка службы эскартавання спецпадраздзялення службы «Страла» знаходзіўся ў гасцявым доміку.

Раніцай 23 кастрычніка ў гасцявым доміку ў вёсцы Грынцы, што пад Ашмянамі (Гродзенская вобласць), згарэў капітан міліцыі, 36-гадовы намеснік начальніка службы эскартавання спецыяльнага падраздзялення дарожна-паставой службы «Страла» Міністэрства ўнутраных спраў.

Чатыры супрацоўнікі «Стралы» прыехалі з Мінска 22 кастрычніка ў наш рэгіён для нясення службы. Засяліліся ў драўляны двухпавярховы гасцявы домік конна-спартыўнага комлексу «Гіпіка». У гэты дзень на дзвюх машынах яны патрулявалі тэрыторыю Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў.

Як паведамілі ў праваахоўных органах Гродзенскай вобласці, экіпажы завяршылі сваю работу ў 20 гадзін і вярнуліся ў гасцініцу.

Паведамленне пра ўзгаранне доміка на пульт выратавальнікаў паступіла ў 6 гадзін 25 хвілін 23 кастрычніка. Устаноўлена: пачуўшы гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка

, тры супрацоўнікі «Стралы» здолелі выскачыць з доміка. 36-гадовы капітан міліцыі, жыхар Мінска, загінуў на пажары.

У органах унутраных спраў ён працаваў ад верасня 1996 года, на сваёй пасадзе — ад сакавіка 2010 года.

Домік выгараў знутры, ён непрыдатны для эксплуатацыі.

На месца здарэння сярод іншых выязджалі пракурор Гродзенскай вобласці, пракурор Ашмянскага раёна, начальнік дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў.

Разглядаецца некалькі версій прычыны ўзгарання: непатушаная цыгарэта, няспраўная электраправодка, парушэнне правілаў карыстання камінам. У міліцыянераў узялі кроў для экспертызы на наяўнасць у ёй алкаголю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць