Стваральнікі псеўдадакументальных камедый «Борат» і «Бруна» рыхтуюць наступны праект.
Стваральнікі псеўдадакументальных камедый «Борат» і «Бруна» рыхтуюць наступны праект — фільм рэжысёра Лары Чарлза і актора Сашы Барона Коэна будзе называцца «Дыктатар».
Як перадае NEWSru.com, вытворчасцю фільма зоймецца студыя Paramount, якая заваявала фарсавага актора фокусам цалкам у яго духу: у яго агенцтва адправілі двух казлоў, апранутых у майкі з лагатыпам кампаніі. Па забаўным супадзенні, адным з персанажаў, якіх зграе Коэн у «Дыктатары», будзе якраз казлапас.
Іншай роляй коміка ў гэтым фільме будзе зрынуты дыктатар, які згубіўся ў чужой краіне. Абедзве гісторыі будуць развівацца паралельна.
Іншых падрабязнасцяў пра сюжэт фільма пакуль не паведамляецца, вядома толькі, што ён будзе ў значна большай ступені пабудаваны на класічных сцэнарных прынцыпах, чым папярэднія карціны, дзе пераважала інтэрактыўнасць.
У напісанні сцэнару ўзяў актыўны ўдзел сам Коэн, здымкі плануецца пачаць адразу пасля заканчэння працы актора над «Вынаходніцтвам Х’юга Кабрэ» (The Invention of Hugo Cabret) Марціна Скарсэзэ.
У верасні гэтага года таксама стала вядома, што Саша Барон Коэн зацверджаны на ролю Фрэдзі Мэрк’юры ў баёпіку знакамітага музыканта. Здымкі фільма пачнуцца ў 2011 годзе.
-
Вядомы трэвэл-блогер Антон Птушкін вярнуўся на YouTube. Але ў Беларусі яго новы выпуск недаступны
-
Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм
-
Гэтае кіно прыводзіць жанчын у захапленне, а мужчын — у шаленства. У пракаце новы фільм з лаўрэаткай «Оскара» Джэніфер Лоўрэнс
Каментары