Спорт

Эдуард Малафееў прызначаны галоўным трэнерам «Пскова-747»

«Я вельмі рады, што зноў вярнуўся ў Пскоў».

У чацвер у Пскове на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Пскоўскай абласной федэрацыі футбола быў прадстаўлены новы галоўны трэнер «Пскова-747» — Эдуард Малафееў. Вядомы спецыяліст прыступіць да працы з камандай ужо на наступным тыдні,

калі яна выйдзе з адпачынку. На канферэнцыі Малафееў выступіў перад прысутнымі з невялікай прамовай.

«Я вельмі рады, што зноў вярнуўся ў Пскоў. Са многімі тут знаёмы. Месяц таму мне паступіла прапанова ад Аляксея Севасцьянава. Я разважаў, бо прапаноў было мала. Мне прапаноўвалі розныя варыянты працягу працы ў Беларусі і ў Расіі.

Але я вырашыў выбраць ваш горад, успамінаючы, як у канцы 1990-х мне Пскоў падставіў плячо.

У гэты перыяд адбылося шмат значных буйных падзей у маім жыцці. Што тычыцца задач на сезон, то першае месца — гэта суперзадача. Другое, трэцяе — выдатна. Трэцяе, чацвёртае — добра.

А ніжэй — такіх месцаў быць не павінна.

Вынік будзе залежыць ад таго, наколькі ў мяне і ўсяго трэнерскага штаба атрымаецца стварыць калектыў аднадумцаў. Калі 70% футбалістаў будуць з намі жыць адной ідэяй, то я ўпэўнены, мы задачам дамо рады», — цытуе Спорт-Экспресс сайт заўзятараў пскоўскага клуба словы Малафеева.

Клуб «Пскоў-747» заснаваны ў 2006 г. выступае ў другой расійскай лізе, зона «Захад». У сезоне 2010 фінішаваў на 11-м месцы.

***

Эдуарду Малафееву — 68 гадоў (нарадзіўся ў 1942-м), прывёў мінскае «Дынама» да залатых медалёў чэмпіянату СССР у 1982 г., трэніраваў зборную СССР, за часамі незалежнасці зборную Беларусі. Футбольны клуб «Пскоў» трэніраваў у 1999–2000, 2002—2004 гг.

24 лістапада 2009 года узначаліў салігорскі «Шахцёр». Перад пачаткам сезона клубу была пастаўлена задача па выніках сезона ўвайсці ў тройку прызёраў.

Сезон «Шахцёр» пачаў кепска, а 26 красавіка 2010 г. Малафееў быў шпіталізаваны з дыягназам «арытмія». Тады клуб займаў 8-е месца пасля 5 тураў, маючы на рахунку толькі адну перамогу.

13 мая 2010 г. падаў заяву ад адстаўку, і галоўным трэнерам афіцыйна быў прызначаны Уладзімір Журавель, які выконваў абавязкі трэнера з 26 красавіка. «Шахцёр» рэзка пайшоў уверх у табліцы і ў выніку фінішаваў на 2-м месцы.

22 ліпеня 2010 г. узначаліў санкт-пецярбургскае «Дынама» (аўтсайдэра Першага дывізіёна), але ўжо 17 жніўня пакінуў пасаду, матываваўшы яго адпусціць з клуба, бо ён «бяссільны выпрастаць турнірнае становішча з такім складам».

Эдуард Малафееў вядомы сваім небанальным стаўленнем да футбола і і цікавымі поглядамі на жыццё.

Каментары

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць