Улада1313

Мікола Статкевіч: Хай самі думаюць, што са мной рабіць

Ці не баіцца Статкевіч магчымых наступстваў свайго звароту?

Выступ Міколы Статкевіча па Беларускім тэлебачанні імпанаваў сваёй смеласцю. Кандыдат наўпрост у вельмі жорсткай форме звярнуўся да Лукашэнкі. Ці не баіцца Статкевіч магчымых наступстваў свайго звароту?

Мікола Статкевіч: Я ў гэтым жыцці баюся толькі трох рэчаў — Бога, за родных і людзей, што за мной ідуць, а таксама не спраўдзіць іх чаканні. Больш нічога.

«НН»: А варыянт, што могуць адпомсціць, разглядаеце?

МС: Не думаў пра гэтае. Хай ён сам пра гэта думае.

«НН»: Выступ рыхтавалі ці ён быў спантанным?

МС: Загадзя падрыхтаваў. Усе свае прамовы пішу выключна сам. Тут ёсць некаторыя асабістыя моманты, якія іншаму чалавеку напісаць цяжка. Некалькі разоў рэпетую прамову перад кімсьці. На тэлебачанне бяру з сабой прыкладны план прамовы. Па ім і арыентуюся. Ведаеце, раней Лукашэнка ўзгадваў маё прозвішча. Цяпер жа не называе, калі нешта кажа пра мяне. Я таксама імкнуўся не называць ягонае, бо грэбую ім.

«НН»: А самі сваім выступам задаволеныя?

МС: Найперш хацеў нешта данесці не тым людзям, што і так усё разумеюць, а тым, хто хоча зразумець. Можа і таму мой першы выступ быў больш лагодны. Часам карыстаўся нейкімі намёкамі, каб яны самі маглі дадумаць. Прыйсці да пэўных вывадаў. Апошняя частка майго другога выступу была ўжо разлічана на людзей актыўных. Хацелася, каб мяне зразумела больш людзей, таму на ТБ быў вымушаны ў асноўным размаўляць па‑расійску, па радыё — ужо па‑беларуску.

«НН»: Выступы скончыліся, што цяпер?

МС: Ну вось сёння маю праграму надрукавалі ў «Советскай Белорусіі» і «Мінскім курьере». У астатніх газетах нейкія праблемы. А так збіраюся ездзіць па рэгіёнах. Заўтра — Баранавічы, у пятніцу — Брэст. Усяго больш за дзесяць гарадоў, а яшчэ ў Мінску сустрэчы. У суботу прыму ўдзел у дэбатах. Таксама не адкруціўся ад адной замежнай камандзіроўкі. Ад Парыжа адмовіўся, а вось у Берлін па запрашэнні лідара сацыял‑дэмакратычнай партыі Германіі давядзецца з’ездзіць.

«НН»: Здымацца з выбараў не будзеце?

МС: Такога падарунка ім не зраблю. Хай самі думаюць, што са мной рабіць. Адзіны кандыдат — гэта было б добра. Але яны вырашылі зарэгістраваць усіх. Думалі, што кандыдаты адзін аднаго дзяўбсці будуць. А цяпер мы маем кандыдатаў на любы густ. І кожны з іх па‑свойму крытыкуе гэтую ўладу.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць