10 снежня кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў сустрэўся з выбаршчыкамі ў Брэсце.Да прыезду палітыка прадстаўнікі яго ініцыятыўнай групы правялі двухгадзінны агітацыйны пікет каля ўваходу ў брэсцкі Палац культуры прафсаюзаў, дзе праходзіла сустрэча. Някляеў стаў першым з кандыдатаў, які сабраў поўную залу ў брэсцкім ДК, паслухаць кандыдата ў прэзідэнты прыйшлі больш за 600 чалавек. Пытанні, зададзеныя брэстаўчанамі падчас двухгадзіннай сустрэчы, тычыліся праблем у палітычнай і сацыяльнай сферы і шляхоў іх вырашэння.
У канцы сустрэчы на сцэну выйшлі Дзед Мароз і Снягурка, якія павіншавалі Някляева з надыходам Новага года, пажадалі поспеху на выбарах і падарылі выбаршчыкам паветраныя шары.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары