Улада2323

Пуцін: Беларускае кіраўніцтва ўзяло цвёрды курс на інтэграцыю з Расіяй

як бы там ні іскрыла.

Нягледзячы на ўскладненні паміж Масквой і Мінскам, беларускае кіраўніцтва ўзяло выразны курс на інтэграцыю ў сферы эканомікі з Расіяй, заявіў прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін 16 снежня падчас прамой лініі з расіянамі.

«Гаварыць пра тое, што Расія паводзіць сябе некарэктна, — такая пастаноўка пытання не мае пад сабой ніякіх падстаў. Як бы ў нас ні складваліся адносіны з беларускім кіраўніцтвам, а там іскрыць час ад часу, але я, напрыклад, ніколі асабіста не дазваляў сабе ніякіх выпадаў у адрас беларускага кіраўніцтва», — цытуе Пуціна РІА Новости.

«Трэба сказаць пра гэта шчыра: усё-такі беларускае кіраўніцтва ўзяло выразны, цвёрды курс на інтэграцыю ў сферы эканомікі з Расіяй.

І, безумоўна, гэты выбар заслугоўвае падтрымкі і павагі», — падкрэсліў Пуцін, адказваючы на пытанне, чаму яму не падабаюцца любыя дзеянні кіраўніцтва Беларусі.

Паводле слоў прэм’ера, у Расіі з «велізарнай павагай» ставяцца да беларускага народа. «І ўсё, што робіцца Расіяй на працягу дзесяцігоддзяў для падтрымкі эканомікі, сацыяльнай сферы, робіцца ў інтарэсах беларускага народа. А робіцца шмат», — заявіў Пуцін.

Ён, у прыватнасці, нагадаў: пастаўляючы энерганосьбіты па «нікчэмных цэнах», Расія субсідзіравала эканомікі вельмі многіх рэспублік былога Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусі, на мільярды долараў. «І гэта не перабольшанне», — перакананы Пуцін.

Расійскі прэм’ер нагадаў пра нядаўнія дамоўленасці Мінска і Масквы аб тым, што Расія паставіць у Беларусь на працягу 2011 года 20–21 млн. тон сырой нафты без пошлін.

«Гэта будзе каштаваць нашаму бюджэту 5 мільярдаў 300 мільёнаў долараў.

Мы дамовіліся, праўда, аб тым, што ўсё, што будзе выпрацавана з гэтай нафты ў выглядзе нафтапрадуктаў, нам беларускі бок верне стопрацэнтна ў наш бюджэт», — сказаў ён.

Раней падчас прамой лініі Пуцін таксама заявіў, што Расія штогод недаатрымлівае 3 млрд. долараў з-за бяспошліннай пастаўкі ў Беларусь газу.

Нагадаем, Расія заявіла пра гатоўнасць адмяніць экспартныя пошліны на нафту для Беларусі 1 студзеня 2011 года, калі Мінск ратыфікуе ўсе дакументы па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Пры гэтым Беларусь згадзілася пералічваць Расіі ўвесь аб’ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, што збіраюцца на мяжы Мытнага саюза.

9 снежня ў Маскве Аляксандр Лукашэнка паабяцаў да канца гэтага года ратыфікаваць усе дакументы па фарміраванні АЭП.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

Па МКАД ехаў грузавік, поўны мандарынаў1

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская7

У Азербайджане запатрабавалі пажыццёвае для былога прэм’ер-міністра Нагорнага Карабаха

СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі2

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў7

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы2

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць