Падзякі11

16-га пачнецца...

16 лістапада, у гэты чацьвер, у Вільні адзначацьмуць 100-годзьдзе «Нашае Нівы». У Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце распачнуцца акадэмічныя чытаньні, прысьвечаныя юбілею газэты, з удзелам беларускіх, літоўскіх і польскіх навукоўцаў. А а 18-й у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачнецца вялікая вечарына. Сьпявае Марыя Крупавец, фотавыстава Дзяніса Раманюка...

16 лістапада, у гэты чацьвер, у Вільні адзначацьмуць 100-годзьдзе «Нашае Нівы». У Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце распачнуцца акадэмічныя чытаньні, прысьвечаныя юбілею газэты, з удзелам беларускіх, літоўскіх і польскіх навукоўцаў.

А студэнты ЭГУ запрасілі да сябе цяперашнюю рэдакцыю газэты на госьці. У памешканьні ўнівэрсытэту адбудзецца сапраўдны фэст. У праграме фэсту: адкрыцьцё выставы сталага аўтара «НН» фатографа і графіка Дзяніса Раманюка, студэнцкая літаратурна-мастацкая кампазыцыя, прысьвечаная мінуўшчыне і цяпершчыне «НН», мэга слайд-шоў нашаніўскага фатографа Андрэя Лянкевіча, канцэрт этнамузыколяга і сьпявачкі Марылі Крупавец, прэзэнтацыя сайту «Нашае Нівы» і жывая гутарка з рэдакцыйнай калегіяй «Нашай Нівы», а таксама сюрпрызы...

Павіншаваць зь юбілеем «НН» прыйдуць літоўскія і беларускія калегі, журналісты і навукоўцы, пісьменьнікі і артысты.

Гэтымі днямі кветкі ўскладзеныя да ўсіх гістарычных адрэсаў «Нашае Нівы» і на магілы яе пачынальнікаў на старадаўніх могілках Росы.

А 23 лістапада Вільня перадасьць эстафэту Менску, дзе адбудзецца ўрачысты сход з нагоды 100-годзьдзя "Нашай Нівы". У той самы дзень іншая суполка віленскіх беларусаў у памяшканьні Саюзу пісьменьнікаў Літвы ладзіць сьвяточную вечарыну (а 17-й гадзіне, вуліца Сырвіда, 6, а 17-й гадзіне). 30 лістапада сьвята пераедзе ў Бялынічы й Магілёў.

Каментары1

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць