Усяго патроху11

Ідэальны Новы год — снег і сярэдні мароз

Праўда, 1 студзеня — складанае надвор'е, на паўначы краіны — моцны снег.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі краіны снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°С, пры праясненнях да мінус 20°С, днём мінус 4—10°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца: 1 студзеня пахмурна, ноччу з праясненнямі. Ноччу часам снег, у заходніх раёнах мяцеліца. Раніцай і днём складаныя ўмовы надвор'я: снег, па паўночнай палове моцны снег, на дарогах снежныя заносы. У многіх раёнах мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 15°С; днём ад мінус 7°С па паўночным усходзе, да 0 — плюс 2°С па паўднёвым захадзе краіны.

2 студзеня будзе пахмурна, часам снег, ноччу месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 6—11 м/с, ноччу ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°С, днём мінус 2—9°С.

У Мінску 31 снежня пахмурна з праясненнямі. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—15°С, днём мінус 7—9°С.

1 студзеня ў сталіцы будзе пахмурна. Снег, днём часам моцны снег, на дарогах снежныя заносы, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, днём парывы да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, раніцай мінус 5—7°С, днём павышэнне да мінус 2°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць