Куба безагаворачна падтрымлівае выбар, зроблены беларускім народам 19 снежня. Аб гэтым сёння заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Каментуючы ацэнку праведзеных выбараў з боку місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (выбары не былі прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі), дыпламат сказаў, што арганізацыям Еўропы трэба даваць больш аб'ектыўныя ацэнкі, якія адлюстроўвалі б меркаванне еўрапейскіх народаў, а не ўлад ЗША.
Пасол таксама дадаў, што народы Кубы і Беларусі падобныя: яны імкнуцца да міру і выступаюць за суверэнітэт, людзі хочуць актыўна працаваць і развіваць грамадства.
Варта адзначыць, што пасля спынення савецкіх датацый Куба з адной з самых багатых краін Амерыкі імкліва ператварылся ў адну з найбяднейшых. Цяпер кубінская эканоміка трымаецца на льготных пастаўках нафты з Венесуэлы.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары