Меркаванні4343

Жэстачайшэ: Севярынец «заклікае» закідваць АМОН камянямі

«Советская Белоруссія» апублікавала працяг «кампрамату на апазіцыю» — спасылка.

Другая частка артыкула прысвечана пераважна падзеям 19 снежня 2010 года.
Праўда, спачатку публікуюцца працяглыя інструкцыі па перавозе грошай праз мяжу. Няясна, чые і кім сфармуляваныя.

Як і ў першай частцы артыкула, у другой так і не публікуецца звестак, адкуль жа кампанія «Гавары праўду» атрымала першаснае фінансаванне — гэтая тэма пакрытая моракам. Між тым гэта дзіўная фігура змаўчання для такога матэрыялу, які прэтэндуе на расследаванне.

Затое істотная частка другога выпуску артыкула прысвечана паводзінам заходніх дыпламатаў у часе выбараў. Праводзіцца думка, што пасол Швецыі Стэфан Эрыксан браў асабліва актыўны ўдзел у падзеях.

Прыводзіцца кароткая храналогія падзей на Плошчы 19 снежня, некалькі ўрыўкаў з падслуханых тэлефонных размоваў ці таго, што выдаецца за такія размовы.

Вось прыклад такіх размоваў, якія выглядаюць абсалютна непраўдападобнымі: «Непосредственно накануне акции протеста П.Северинец в общении с активистами БХД и МФ настойчиво требовал прибыть на акцию «площадь» с ломиками, чтобы «выковыривать плитку и забрасывать ОМОН». Цікава, што ў нібыта раздрукоўцы размовы Севярынец ужывае слова "кароча", хоць па-беларуску будзе "карацей", а Севярынец вядомы тым, што ніколі не пераходзіць на трасянку.

Гаворыцца, што з Украіны нібыта спрабавалі везці нажы, а з Літвы — 7000 доз наркотыкаў.

Урэшце, публікуецца спіс «удзельнікаў беспарадкаў».

Папярэдняя публікацыя ўтрымлівала шэраг адкравенных фальшывак. Напрыклад, чэрвеньскі праект ценевага ўрада БХД выдаваўся за міфічны «ўрад нацыянальнага выратавання».

Каментары43

Цяпер чытаюць

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам8

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Брэста дурыла мужчын, прыкрываючыся міліцэйскай формай4

Больш чым адну сажалку на прыватных участках капаць забароняць2

МЗС Беларусі пацвердзіла знікненне беларускі ў М’янме7

Завяршаецца будоўля на Валгаградскай. Як там усё выглядае цяпер4

Турчын заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся наконт нафтаперапрацоўкі7

Пакістан ударыў па Кабуле2

Субмарына «Наварасійск» ідзе ў Кранштат пасля вымушанага ўсплыцця каля Францыі6

Па ўсёй Беларусі на тыдзень спынілі правядзенне планавых абортаў15

Музей Яўгеніі Янішчыц пераедзе ў Музей беларускага Палесся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам8

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць