Грамадства33

Карты Яндэкса — неафішаваны ўдзельнік беларускамоўнага клубу

Папулярны пашуковік знаходзіць вуліцы ды іншыя мінскія ўрбанонімы па-беларуску. Ты ведаў?

Папулярны пашуковік знаходзіць вуліцы ды іншыя мінскія ўрбанонімы па-беларуску. Ты ведаў?

Хоць, паводле Яндэкса, гэткая опцыя даступная ад самага запуску падрабязнай карты Мінска, яна не афішуецца, а ўсе надпісы дагэтуль толькі па-расійску. У адрозненне ад карты Ўкраіны, дзе вуліцы падпісаныя і па-расійску, і па-ўкраінску.

Нам расказалі, што беларускія надпісы — у планах. Але планы бестэрміновыя.

За межамі сталіцы разуменне беларускай мовы сканчаецца. Віцебск на Яндэксе ўжо не знойдзеш. Толькі Витебск.

Падобным чынам паводзіцца «адкрыты» праект osm.org. Ён напаўняеца карыстальнікамі. Карыстальнікі дзе дадаюць беларускі варыянт, дзе не. Але нават калі такі ёсць, на osm.org ён не паказваецца. На аснове OSM ёсць недабеларусізаваны Latlon.org. Але там не відаць пошуку.

Нарэшце, яшчэ адзін «саматужны» праект — Google Maps. Ад Гугла карта, ад карыстальнікаў інфармацыя. Беларуская мова ёсць, але не ўсюды. Геаграфічным напаўненнем праект таксама пакуль не можа пахваліцца.

Што ж рабіць? Карыстацца рознымі рэсурсамі. З Мінскам праблем быць не павінна. У іншых гарадах — залежыць ад актыўнасці картографаў-энтузіястаў. Прафесійным картографам з дыпломам і заробкам, выглядае, ніякай справы ні да беларускай мовы, ні да прадстаўлення краіны ў інтэрнэце.

Каментары3

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць