Не менш за 35 чалавек загінулі. Сілавікі мелі інфармацыю пра тэракт за тыдзень, але не здолелі выявіць тэрарыстаў.
Не менш за 35 чалавек загінулі. Сілавікі мелі інфармацыю пра тэракт за тыдзень, але не здолелі выявіць тэрарыстаў.
Відэа drugoi.livejournal.com
Міліцыя заяўляе, што гэта тэракт, які здзейсніў тэрарыст-смяротнік. Выбух адбыўся ў зоне выдачы багажу непасрэдна каля стужак-транспарцёраў, г.зн. да праходжання мытнага кантролю.
Бомба магутнасцю да сямі кілаграмаў трацілу была начыненая металічнымі элементамі.
Тэрарыст прайшоў у залу, дзе чакаюць міжнародныя рэйсы, і знаходзіўся ў вельмі шчыльным натоўпе людзей, таму многія атрымалі цяжкія траўмы.
Маскоўская міліцыя шукае трох падазраваных мужчын.
Ад 15 гадзін дня ў аэрапорце зрабілі пасадку міжнародныя рэйсы з Каіра (у 15:07), Токіа (15:18), Дзюсэльдорфа (15:52), Лондана (16:35), Хашыміна (16:49). Выбух адбыўся а 16:37.
Некалькі рэйсаў, якія павінны былі прызямліцца ў "Дамадзедава", затрымліваюцца. Час затрымкі афіцыйна не паведамляецца. Аэрапорты "Унукава" і "Шарамецьева" працуюць у рэжыме пагрозы тэракта.
У Твітэры жыхары Масквы заклікаюць неадкладна выехаць у "Дамадзедава" на асабістым транспарце, каб дапамагчы развезці пасажыраў аэрапорта па хатах.
Прэзідэнт Расіі Мядзведзеў правёў экстраную нараду ў сувязі з тэрактам.
Паводле паведамленняў афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, беларусаў сярод загінуўшых і пацярпелых ьу Дамадзедава няма.
Каментары