Грамадства

Прысуд Барысу Гарэцкаму пакінулі ў сіле

Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна па справе журналіста Барыса Гарэцкага. Вердыкт агучылі сёння, а 15-й гадзіне.

Такім чынам, рашэнне аб адміністратыўным арышце журналіста на 14 сутак засталося ў сіле.

Яго звінавацілі 18 студзеня паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне вызначанага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). Суд (суддзя Хаткевіч) прыслухаўся да сведчання міліцыянта Кірычука, які заявіў, што то 19 снежня на плошчы Незалежнасці Барыс актыўна ўдзельнічаў у недазволенай вулічнай акцыі — у прыватнасці, выкрыкваў лозунгі.

Довады адваката і дакументальнае пацвярджэнне таго, што журналіст выконваў на плошчы рэдакцыйнае заданне Радыё «Рацыя», не былі прынятыя да ўвагі ні судом першай інстанцыі, ні пры касацыйным разглядзе.

Барыс адбыў за кратамі палову свайго тэрміну.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА24

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га78

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай6

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву11

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і11

«Спрабаваў вылавіць кепку». На Мінскім моры амаль суткі шукаюць мужчыну, які выпаў за борт яхты

У Беларусі актыўна будуюць дзяржаўныя майнінгавыя фермы. Яны дапамогуць падняць эканоміку?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць