Свет44

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі

У чацвер з тэрыторыі Беларусі ў паветраную прастору Літвы заляцеў самаробны лятальны апарат. Па словах прадстаўнікоў літоўскай арміі і памежнай службы, ён не ўяўляў пагрозы для насельніцтва, але цяпер адносна яго працягваецца расследаванне, піша LRT.

Дрон, які ўпаў у Літве

Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене заявіла, што апарат быў вызначаны як беспілотнік тыпу «Гербера». Дакладная мэта яго запуску пакуль невядомая, але няма доказаў, што яго спецыяльна накіравалі ў Літву. Паводле папярэдніх даных, ён быў зроблены з пенапласту, фанеры і дроту.

Маёр літоўскай арміі Гінтаўтас Цюніс адзначыў, што дрон знаходзіўся ў паветры Літвы каля трох хвілін, ляцеў на вышыні прыкладна 100 метраў з хуткасцю 50—60 км/г і ў выніку ўпаў на зямлю.

У выпадку вайны такі аб’ект быў бы неадкладна збіты з дапамогай вайсковай тэхнікі, але паколькі цяпер мірны час, то прымяняюцца іншыя працэдуры — сітуацыя ацэньваецца праз аналіз, разведданыя і простую армейскую логіку.

Таксама паведамляецца, што раней падобныя самаробныя апараты выкарыстоўваліся кантрабандыстамі, але гэта першы такі выпадак у гэтым канкрэтным памежным раёне.

У літоўскай арміі таксама пацвердзілі, што на момант інцыдэнту была аддадзена каманда падняць у паветра знішчальнікі місіі НАТА, але пасля таго, як дрон упаў, аперацыю скасавалі.

Каментары4

  • Галя з Камароўкі
    10.07.2025
    Вы з зямлі бачылі, што ен з г..на і палак? А на "гумно і палкі" зараз немагчыма прычапіць нешта тое, што не пашкодзіць вялікае прадпрыемства ў Літве, бо няма такіх, але заб'е якую-небудзь [Рэд. Выдалена]? А дзе адказ? У які раз праглынулі і не надавалі дзеду па ж.пе?

    [Зрэдагавана]
  • Мх
    11.07.2025
    "У выпадку вайны такі аб’ект быў бы неадкладна збіты з дапамогай вайсковай тэхнікі, але паколькі цяпер мірны час, то прымяняюцца іншыя працэдуры — сітуацыя ацэньваецца праз аналіз, разведданыя і простую армейскую логіку.". Ну гэта ж не ліцвіністы, не ў'яўляе небяспекі. Стану вайны з 1945 года няма. Затое розных спецаперацый - цэлы тузін.
  • Жвір
    11.07.2025
    Мх, нахалеру ім "засьвечваць" лякацыі й магчымасьці сваёй спа, дзеля кавалка фанеры? "...сітуацыя ацэньваецца праз аналіз, разведданыя і простую армейскую логіку", гэта значыць, што ім было вядома, што дакладна ляціць, і, магчыма, адкуль, зь якой метай і хто запусьціў. У NATO добрыя "вочы й вушы", ня трэба лічыць іх дурнейшымі за паравоз.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць