Грамадства1515

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя

Пракурор жа паабяцаў пакаранне тыктокерам за хлусню.

Днямі ў тыктоку стаў вірусным ролік, у якім жыхары вёскі Добры Бор, што ў Баранавіцкім раёне, звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай вырашыць праблему з сельскай крамай. Паводле іх слоў, хоць крама і працуе, там амаль нічога няма — паліцы пустыя, не знайсці нават малака, цукру і марожанага.

@brestnovosti1 В тот самый пустой магазин приехало ТВ, и там вдруг появились продукты #барановичи #барановичи #барановичскийрайон #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #автолавка ♬ Oblivion NPC - Brandon

Аўтары звароту — сям’я, якая жыве ў вёсцы ўсё лета. Жанчына выказала здагадку, што пастаўкі разлічваюцца толькі на колькасць пастаянна зарэгістраваных жыхароў, а не ўлічваецца, што летам у вёску прыязджае шмат людзей з дзецьмі, каб адпачываць і траціць грошы.

Прапагандысты з АНТ вырашылі абвергнуць гэты ролік — маўляў, усяго хапае.

У сюжэце АНТ крама выглядае даволі прыстойна. Але дзіўна было б, калі б перад прыездам дзяржаўнага тэлебачання ды начальнікаў з райспажыўтаварыства было інакш.

Карэспандэнты спыталі пад камеры ў мясцовых жыхароў: ці лёгка ў вёсцы дастаць малако і ці хапае ім усяго?

— Мясцовыя жыхары ніколі не скардзіліся, — кажа адна з мясцовых бабуль. — Нам усяго хапала, нас усё задавальняла. Асабліва цяпер — прадавец вельмі добрая, у краме чысценька, акуратна, ветліва. Што яшчэ трэба? А каму не падабаецца — хай вязуць з сабой ежу з Баранавічаў. Усё ў нас ёсць.

— Я пераехаў з горада ў вёску, бо мяне ўсё задавальняе. Што мне трэба? Хлеб ды цыгарэты, — кажа іншы мужчына.

Яшчэ адзін мужчына расказаў, як улады выконваюць усе іх просьбы:

— Прасілі асвятленне [у краме] — зрабілі. Прасілі перастаноўку — зрабілі. Прасілі асартымент — ёсць. Прасілі халадзільнае абсталяванне — маецца, — расказвае мясцовы пра тое, як было да гэтага.

Паводле прапагандыстаў, рэзананснае відэа выклікала гнеў у сяльчан:

— Няхай крама маленькая, але родная. Не ўсё ідэальна, бывае, што людзей то многа, то мала. Але каб зусім нічога не было — такога ніколі не здаралася.

На відэа старанна запэўніваюць: усё вельмі добра, а сітуацыя здарылася з-за гарачых выходных. Быў ажыятаж, таму не паспелі падлічыць патрэбную колькасць тавараў.

— У нядзелю раніцай яшчэ бралі марожанае, а ўвечары яго ўжо амаль не засталося. Прыходзілі людзі — забралі. І малака апошнюю бутэльку забралі. Калі б не было такога наплыву, хапіла б усім. У панядзелак зноў бы завезлі, — апраўдваецца разгубленая прадавачка.

Начальнікі з райспажыўтаварыства тлумачаць:

— Трэба разумець, што вясковыя крамы не прыносяць прыбытку. Але пакінуць людзей без гандлю мы не можам, бо прыватнікі туды ісці не спяшаюцца. У сельскай мясцовасці не заўсёды будзе вялікі выбар тортаў ці, напрыклад, скумбрыі вэнджанай. Але калі прадавец дае заяўку ў РАЙПО — на наступны дзень прывозяць усё неабходнае.

Прапагандысты ж дадалі яшчэ адзін аспект у сюжэт: маўляў, у апошні час «з’явілася мода на ўкіды — дзеля хайпу і лайкаў». «Між тым, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі можа мець наступствы», папярэджваюць прапагандысты. І пайшлі да пракурора па каментарый. Баранавіцкі пракурор Аляксандр Карлюк прыгразіў тым, хто скардзіцца ў інтэрнэце, адказнасцю за хлусню.

Каментары15

  • Alex
    10.07.2025
    В Беларуси все хреново. А в белоруссии даже красную икру в сельпо найдут - под камеры пропаган.ов и угрозы сфабриковать дело.
  • Алесь
    10.07.2025
    ...за што і былі затрыманыя😁😁😁 А за прылаўкам баба Ліда?
  • Барадзед
    10.07.2025
    Надо почаще такие ролики в тикток выкладывать, пусть полки в магазинах будут полными, а пропагандисты ездят по стране, а не сидят в комфортном Минске.

Цяпер чытаюць

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў1

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей5

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць