Здарэнні33

32-гадовую мінчанку абвінавачваюць у тым, што яна стварыла сетку прастытуцыі

Следчы камітэт завёў крымінальную справу аб занятку прастытуцыяй у сталіцы. Фігурантка — 32-гадовая дзяўчына.

Паводле версіі следства, спачатку яна сама аказвала сэксуальныя паслугі за грошы, а затым пачала прыцягваць да падобнага бізнэсу сваіх знаёмых.

— «Работадаўца» размяшчала на сайтах знаёмстваў анкеты з фатаграфіямі сябровак у ніжняй бялізне, вяла перапіску з кліентамі ад іх імя, агаворваючы ўмовы сустрэч, у тым ліку месца і кошт. З улікам належнай ёй долі яна атрымлівала матэрыяльную выгаду ў памеры 30% і 50% ад заробку кожнай «падапечнай».

Грашовыя сродкі яна атрымлівала наяўнымі або праз перавод на банкаўскую картку. На працягу года пад кіраўніцтвам прадпрымальнай мінчанкі інтымныя паслугі аказвалі дзевяць дзяўчат. Следства ўстанавіла больш за сто эпізодаў злачыннай дзейнасці абвінавачанай, — перадае Следчы камітэт.

На допыце абвінавачаная прызналася, што арганізавала занятак прастытуцыяй з-за фінансавых праблем.

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 171 (арганізацыя і выкарыстанне занятку прастытуцыяй асобай, раней здзейсніўшай аналагічнае злачынства). Дзяўчына змешчана пад варту. Расследаванне працягваецца.

Каментары3

  • Вопросик
    11.07.2025
    А почему никогда не публикуются их фото??
  • даведка
    11.07.2025
    Приобрели мерч Лукашенко, разделись и работали в поте лица и тела, а в итоге УК.
  • /
    11.07.2025
    А почему не привлекают к ответственности тех, кто пользуется подобными услугами, или это другое?

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»192

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць