Меркаванні2929

Віктар Марціновіч: Журналістаў у спісе неўязных няма

Намеснік галоўнага рэдактара «Белгазеты» нагадвае пра прорву, якая падзяляла журналістаў і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.

Намеснік галоўнага рэдактара «Белгазеты» нагадвае пра прорву, «якая падзяляла і падзяляе тых таварышаў, якія ўвайшлі ў спіс пад катэгорыяй “журналісты”, і журналістаў, якія працуюць у незалежных медыя».

Дзесяць чалавек, названых журналістамі, увайшлі ў абноўлены спіс неўязных у ЕС. Сімптаматычна, што некаторыя з іх, па маіх звестках, не толькі лічаць сябе журналістамі, але нават дапушчаныя да выкладання сваіх поглядаў на журналістыку ў вядучых ВНУ краіны. Цікава, як зараз будуць працякаць іх адносіны з студэнтамі, і ці не зробяць студэнты далёкасяжную палітычную выснову, што пераняты погляд на журналістыку гэтых званых журналістамі суб'ектаў — просты шлях да таго, каб стаць невыязным.

Я б хацеў звярнуць увагу не на геаграфічна-турыстычны аспект уязных санкцый, не на тое, ці змогуць гэтыя хлопцы пражыць без паездак у Літву. Таму, што ясна: змогуць. Будуць закупляцца беларускім, якое так нахвальвалі, пяройдуць з капучына ў Double Coffee на чарку і скварку.

Давайце лепш звернемся да сімвалічнага аспэкту. Траплянне ў гэтую дзясятку азначае не часовае абмежаванне на падарожжа, але ўваходжанне ў цесныя шэрагі тых двух сотняў, якія на міжнародным узроўні прызнаныя адказнымі.

Санкцыі рана ці позна здымуць. Спісачак застанецца. І боўтанне ў ім сярод прозвішчаў людзей, якія караюць іншых людзей зусім не толькі словам, — як пажыццёвае таўро. Іх прыраўнялі да суддзяў, пракурораў, міністраў, разумееце?

Калі калі-небудзь у гэтай краіне адбудзецца люстрацыя (я перакананы, што не адбудзецца, але раптам), нашчадкі не стануць доўга гадаць, на каго распаўсюджваць свой гнеў. Вось жа, гатовы спіс з 157-мі. І той факт, што ў ім ёсць людзі, званыя журналістамі, і што гэтых людзей так шмат ці так мала, — нагадвае кропку, пастаўленую ў пытанні «хто быў вінаваты».

І яшчэ. Яны ўжо пачалі абараняцца. Форумы зафлужаныя ананімнымі развагамі, што вось зараз Еўропа паказала сваё двухаблічнае рыла. Што як яна адважылася пакараць людзей за іх палітычныя погляды? За тое, што яны публічна падтрымлівалі прэзідэнта? І што караючы журналістаў, Еўропа ўшчамляе свабоду слова. Большасць грэбуе ўступаць у палеміку з гэтымі ананімамі, і таму іх выбрыкі застаюцца неўзаемнымі. Не буду адказваць і я, дапусціўшы толькі адну маленькую агаворку.

Давайце памятаць пра тую прорву, якая падзяляла і падзяляе тых таварышаў, якія ўвайшлі ў спіс пад катэгорыяй «журналісты», і журналістаў, якія працуюць у незалежных медыя.

Ці могуць ураўноўваецца на ўзроўні агульнай назвы прафесіі людзі, якія з-за сваёй працы атрымліваюць лісты з назіраннем «ваша паршывая газецёнка дажывае апошнія дні» («Брэсцкі курьер») і людзі, чыё публіцыстычнае выступленне часцяком папярэднічае прыход з ператрусам адпаведных органаў?
Мы ўвогуле адной справай займаемся? Тыя, што пішуць пра набалелае, і тыя, што ставяць свае прозвішчы пад ужо напісаным? Тыя, хто лепяць фільмы паводле матэрыялаў аператыўнай здымкі, і тыя, хто, рызыкуючы уласнай свабодай, кроспосцяць спасылкі на перамовы спецслужбаў на плошчы?

Калісьці журналістаў падзялялі на «чэсных» і «нячэсных». Зараз, здаецца, самы час зрабіць рэвізію на прадмет выяўлення «журналістаў» і «не журналістаў». Выкажу ўласнае меркаванне: журналістаў у маім разуменні слова «журналіст» у спісе няма. Ніводнага.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць