Улада

На Меншчыне адзначылі 86-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

У Слуцку ля цяперашняга гістарычнага музэю адбыўся санкцыянаваны ўладамі мэмарыяльны мітынг, найбольш масавы за апошнія гады. У 1920 годзе ў будынку была абвешчаная Слуцкая Рада, якая прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. А 27 лістапада 1920 году пачаліся першыя баі случчакоў з Чырвонай Арміяй.

У Слуцку ля цяперашняга гістарычнага музэю адбыўся санкцыянаваны ўладамі мэмарыяльны мітынг. У 1920 годзе ў будынку была абвешчаная Слуцкая Рада, якая прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. А 27 лістапада 1920 году пачаліся першыя баі случчакоў з Чырвонай Арміяй.

Сёлетні мітынг у Слуцку стаўся найбольш масавым за апошнія гады. Арганізавалі мерапрыемства сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, да якіх далучыліся маладыя дэмакратычныя актывісты з Салігорску і Слуцку – разам больш за 100 чалавек. Выступоўцы ня толькі паміналі герояў Слукага збройнага чыну, але казалі пра сёньняшнія сацыяльныя праблемы Беларусі: пра кантрактную сыстэму, пра схаванае беспрацоўе ды іншае.

Паралельна ў Слуцку мэмарыяльную імпрэзу ладзілі сябры грамадзкай ініцыятывы «Разам» – тыя людзі, што аб’ядналіся ў Менску на Кастрычніцкай плошчы ў часе сакавіцкіх пратэстаў. Імпрэза ладзілася ў Старых Дарогах, у музэі мастацтвў Анатоля Белага.

Мэмарыяльныя мерапрыемствы да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну працягнуцца 2 сьнежня зь ініцыятывы «Моладзі партыі БНФ».

Глядзі яшчэ:

Фотарэпартаж «Радыё Свабода»

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць