Грамадства22

Пасля КДБ Дзяніса Садоўскага выклікаюць у контрвыведку

Пасля допыту ў КДБ Дзянісам Садоўскім зацікавілася вайсковая контрвыведка — адказнаму сакратару Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пяць разоў тэлефанавалі дамоў з патрабаваннем з’явіцца на допыт па падзеях 19 снежня.

Напярэдадні актывіст ужо даваў паказанні па заведзенай крымінальнай справе, допыт цягнуўся больш за тры гадзіны, а следчых цікавілі адносіны Садоўскага з абвінавачанымі, паводзіны ў дзень прэзідэнцкіх выбараў і ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці.

Сведчыць супраць сябе хрысціянскі дэмакрат адмовіўся, у адказ на што атрымаў новае запрашэнне на допыт:

— У першай палове дня патэлефанавалі з ваеннай контрвыведкі, папрасілі прыйсці на допыт. Вельмі прасілі прабачэння, што мяне цягалі на допыт у КДБ учора, а сёння ў контрвыведку. Абгрунтаванне вельмі простае — вельмі-вельмі трэба з вамі паразмаўляць, вас ужо шукаем тры тыдні,

вельмі-вельмі просім.

Чаму шукаюць? Зразумела чаму, краіна ў нас такая. З адвакатам усё нармальна, я з ім пракансультаваўся, а ён мне сказаў, што на любыя нязручныя пытанні я проста магу не адказваць.

Дзяніса Садоўскага, як і аднаго з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, абараняе адвакат Алег Працэнка.

Раней супрацоўнікі вайсковай контрвыведкі дапыталі яшчэ аднаго сустаршыню партыі БХД Аляксея Шэіна. Пасля 19 снежня Аляксей адбыў 12 сутак арышту ў турме на Акрэсціна, а пасля вызвалення атрымаў позву на допыт.

Каментары2

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць