Улада2828

Гродзенскіх актывістак затрымалі за надпіс «Луку на муку»

Іх злавілі каля помніка Леніну, пасля затрымання адразу правялі ператрус у іх дома.

Сёння ноччу, прыблізна а 3-й гадзіне, у Гародні былі затрыманыя Кацярына Герасімчык і Вольга Багданкевіч. Дзяўчатаў злавілі каля помніка Леніна, на якім было графіці «Луку на муку». Пры сабе Кацярына і Вольга мелі налепкі «Свабоду Кіркевічу» і «Свабоду Някляеву».

«Пакуль мы адмовіліся даваць паказанні, каб не сведчыць супраць сябе. Адваката да нас не пусцілі, -- расказвае Кацярына Герасімчык, тэлефонам ёй не забаранялі карыстацца. — Дзесьці а 7-ай раніцы ў нашых пакоях у студэнцкім інтэрнаце правялі вобшук. Мы там прысутнічалі і, здаецца, усё прайшло спакойна: з панятымі і па законе. Але зараз, пасля некалькіх гадзінаў у апорным пункце, нас вязуць кудысьці на відэаўлік».

***

Студэнтак адпусцілі

Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу. І толькі сёньня ў абед іх выпусьцілі з пастарунку, папярэдзіўшы, што на наступным тыдні выклічуць у міліцыю.

Ад другой гадзіны да абеду ім давялося знаходзіцца ў міліцыі. Яны адмовіліся пісаць тлумачальныя лісты, паколькі ня лічаць сябе вінаватымі.

Раніцай ў пакоях інтэрнату, дзе жывуць дзяўчаты, са слоў Каці Герасімчык, міліцыянты зрабілі ператрус, канфіскавалі кампутар, кнігі, рэклямныя матэрыялы «Маладога фронту» і кампаніі «Гавары праўду». І пры гэтым, зь іх слоў, ім ня выдалі пратакол аб канфіскацыі іх уласных рэчаў. З гэтай прычыны дзяўчаты зьбіраюцца скардзіцца ў пракуратуру.

Падчас затрыманьня яны мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі з надпісам «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Някляеву!», «Свабоду Фядуту!».

Радыё Свабода

Каментары28

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць