Улада11

Офіс АБСЕ закрылі канчаткова

Рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску з’яўляецца канчатковым, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных 17 лютага на брыфінгу, адказваючы на пытанне аб магчымасці перагляду такога рашэння.

«Беларускі бок прыняў сваё рашэнне і пра гэта паведаміў нашым партнёрам па АБСЕ», — сказаў прадстаўнік МЗС.

Нагадаем, Парламенцкая асамблея АБСЕ на зімовай сесіі 24–25 лютага ў Вене (Аўстрыя) абмяркуе сітуацыю з закрыццём офіса АБСЕ ў Мінску.

«Улічваючы вялікую цікавасць парламентарыяў да падзей у Беларусі ў снежні мінулага года і цяперашняй сітуацыі, гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца», — паведамілі у прэс-службе арганізацыі.

Нагадаем, 31 снежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў членаў Пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні Беларусі закрыць офіс АБСЕ ў Мінску.

Свае дзеянні беларускі бок матываваў «адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі». Пры гэтым у Мінску заявілі аб гатоўнасці працягваць узаемадзеянне з інстытутамі АБСЕ па ўсіх кірунках дзейнасці арганізацыі.

Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года. Рашэнне закрыць офіс аналітыкі звязваюць з тым, што назіральнікі ад АБСЕ прызналі мінулыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаючымі стандартам АБСЕ.

Краіны Захаду заклікалі беларускія ўлады перагледзець рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой сказана: «Як паказвае крытычная ацэнка АБСЕ мінулых прэзідэнцкіх выбараў, выкананне мандата місіі не завершана. Выбары і іх наступствы, у прыватнасці ўтрыманне пад вартай кандыдатаў у прэзідэнты, а тажсама новыя затрыманні і вобыскі ў СМІ, з’яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання ў Беларусі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў13

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала13

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць