Грамадства11

Адвакаты адклалі змаганне

Менская гарадзкая калегія адвакатаў ня будзе праводзіць пазачарговы сход. Пра пляны склікаць такі сход паведамляў 18 лютага старшыня калегіі Аляксандр Пыльчанка.

Ён распавёў, што напярэдадні прэзыдыюм калегіі адвакатаў абмеркаваў рашэньне Мінюсту пра пазбаўленьне ліцэнзій адвакатаў — Алега Агеева, Тацьцяны Агеевай, Уладзімера Тоўсьціка і Тамары Гараевай, якія абаранялі фігурантаў справы Плошчы.

Камэнтуючы ініцыятыву Мінюсту пра прыняцьце новых правіл прафэсійнай этыкі адвакатаў, Пыльчанка выказаў меркаваньне, што падобныя правілы «павінны прымацца выключна адвакацкай супольнасьцю». «Увесь кіруючы склад Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў лічыць сытуацыю крытычнай, якая рэальна пагражае незалежнасьці адвакатуры, як прававога інстытуту, і незалежнасьці адвакатаў», — сказаў старшыня калегіі. У сувязі з гэтым, растлумачыў ён, і прынята рашэньне правесьці пазачарговы экстраны сход.

У той жа дзень, 18 лютага, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў падпісаў загад пра выключэньне Аляксандра Пыльчанкі са складу Кваліфікацыйнай камісіі ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.

На думку праваабаронцы Гары Паганяйлы, у гэтай сытуацыі адвакаты найперш маглі выказаць салідарнасьць са сваімі калегамі, якіх пазбавілі ліцэнзій.

«Яны могуць прад’явіць пэўныя прэтэнзіі Мін’юсту як ліцэнзійнаму органу, які ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва адвакатурай. Яны могуць прад’явіць прэтэнзіі ўладам у цэлым за разбурэньне незалежнасьці інстытута адвакатуры. Яны могуць зьвярнуцца да міжнароднай супольнасьці з мэтай падтрымкі іх барацьбы з такімі праявамі ў краіне. Яны могуць многае, калі хочуць і маюць на гэта прафэсійную і грамадзянскую мужнасьць».

Цяпер прэзыдыюм калегіі прыняў рашэньне не праводзіць пазачарговы сход

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць