Як роўны з роўным: У Мінску — перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Гамбіі
У Мінску 1 сакавіка праходзяць перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Рэспублікі Гамбія Мамаду Тангара.
Тангара прыбыў у Беларусь 28 лютага. Падчас візіту, які працягнецца да 2 сакавіка ўключна, адбудуцца сустрэчы і перамовы гамбійскай дэлегацыі ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Беларусі па шырокім коле пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
Каментары