Грамадства77

Чарговы сьмяротны прысуд уступіў у законную сілу

У верасьні летась Магілёўскі абласны суд вынес сьмяротны прысуд Ігару Мяліку, былому трэнэру джыў-джыцу, удзельніку злачыннай групоўкі, якая займалася разбоем на аўтамагістралі Гомель — Магілёў.

Як паведамляе Белта, цяпер судовы прысуд уступіў у законную сілу, касацыйныя скаргі пакінутыя без задавальненьня.

Летась разам зь Мялікам да пажыцьцёвага зьняволеньня быў асуджаны ягоны падзельнік, таксама трэнэр джыў-джыцу Аляксандар Сычоў.

Абодва асуджаныя — жыхары Гомельшчыны. Першае выкрытае сьледзтвам іх злачынства было зьдзейсьнена 25 чэрвеня 2009 году. За тры месяцы разбою яны забілі чатырох чалавек: двух грамадзянаў Расеі і двух — Малдовы.

Нядаўна прадстаўніца генпракуратуры, выступаючы па БТ, паведаміла, што прэзыдэнт адмовіў у памілаваньні яшчэ двум асобам — Андрэю Бурдыку і Алегу Грышкаўцову, асуджаным да сьмяротнага пакараньня ў траўні 2010 году.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе працягваюць выконвацца сьмяротныя прысуды. Прадстаўнікі Рады Эўропы заяўляюць, што ўвядзеньне мараторыя на выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі — адна з асноўных умоваў для вяртаньня краіне статусу «спэцыяльна запрошанай» у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якога Беларусь была пазбаўленая ў 1997 годзе.

Пасьля нядаўняга выкананьня ў Беларусі сьмяротных прысудаў Асамблея вырашыла замарозіць усе кантакты з краінай.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў21

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць