Улада22

Кіраўнік эстонскага МЗС: раз Мінск не рэагуе, патрэбны эканамічныя санкцыі

Кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Паэт не ўпэўнены ў эфектыўнасці санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі, зацверджаных 31 студзеня на пасяджэнні Рады Еўрасаюза. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва REX.

Паводле яго слоў, цяпер можна гаварыць толькі «пра надзеі на тое, што пэўны эфект ад гэтых санкцый будзе дасягнуты». «Мы на гэта спадзяемся, таму што самае важнае, каб грамадзянская супольнасць Беларусі магла развівацца, каб грамадзяне краіны маглі атрымаць больш розных свабод, больш дэмакратыі», — сказаў Паэт. Ён адзначыў, што ў той жа час трэба дапамагаць развіццю грамадзянскай супольнасці Беларусі, «каб гэта краіна таксама магла быць нармальнай еўрапейскай дзяржавай, як і ўсе яе суседзі».

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Рызе 2 сакавіка Урмас Паэт і міністр замежных спраў Латвіі Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс выступілі за ўзмацненне санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

Міністр замежных спраў Эстоніі тады заявіў, што адной з магчымасцяў уплыву на афіцыйны Мінск могуць быць «вельмі дакладна нацэленыя эканамічныя санкцыі» ў дачыненні да беларускіх кампаній, якія «цесна супрацоўнічаюць з рэжымам і дапамаглі яму ўчыняць рознага кшталту жудасныя рэпрэсіі». «Мая пазіцыя такая: так, ЕС павінен прааналізаваць гэту магчымасць, каб вельмі добра падрыхтаваць мэтавыя санкцыі», — сказаў Паэт.

Кіраўнік эстонскага МЗС таксама выступіў за працяг двухвектарнай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, што, паводле яго слоў, «прадугледжвае поўную падтрымку кволай грамадзянскай супольнасці, а таксама даванне грантаў беларускім студэнтам на навучанне ў заходніх універсітэтах». Паэт падкрэсліў неабходнасць падтрымкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні, дзе вучацца беларускія студэнты, і выступіў за спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты3

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць25

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты3

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць