Здарэнні88

Расейцы кралі машыны з беларускіх салонаў пракату

У Партызанскім РУУС Мінска распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) у дачыненні да групы грамадзян Расіі. Яны падазраюцца ў крадзяжы дарагіх аўтамашын з мінскіх салонаў пракату.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, чацвёра маладых расіян, прыехаўшы ў Мінск, знялі нумар у гасцініцы, дзе і зарэгістраваліся (наяўнасць рэгістрацыі з’яўляецца адной з умоў арэнды). Скончыўшы з фармальнасцямі, яны накіраваліся ў адзін з салонаў пракату аўтамабіляў.

Расіян цікавіла «БМВ Х-5», але ў той час такой мадэлі ў салоне не было, таму ім прапанавалі «Мерседэс-Бенц S500». Маладыя людзі пагадзіліся. Прычым для афармлення дагавора падалі, як пазней высветлілася, падробленыя дакументы (фальшыўкі былі добрай якасці і не выклікалі падазрэння у работнікаў салона). Заплаціўшы належныя за аднадзённую арэнду 130 долараў, махляры тэрмінова выехалі ў Расію.

У Маскве аўтамашыну, хутчэй за ўсё, ужо чакалі. «Мерседэс» практычна адразу ж быў прададзены за 6 тысяч долараў, што ў пяць разоў ніжэй за яго рэальны кошт.

Наступным разам маладыя людзі, прыехаўшы ў Мінск ужо ўтрох, вырашылі ўзяць напракат адразу дзве машыны. Дзейнічалі паводле апрабаванай схемы, але на выхадзе з аўтасалона іх затрымала міліцыя. Чацвёрты ўдзельнік злачыннай групы аб’яўлены ў вышук.

За ўчыненае злачынства расіянам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары8

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць