Грамадства22

Бандарэнка: Чытаю «Советскую Белоруссию» і «Прессбол». Таму пра сітуацыю неяк у курсе

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» даслаў жонцы ліст з СІЗА КДБ.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і давераная асоба Андрэя Саннікава Зміцер Бандарэнка даслаў жонцы Вользе Бандарэнка ліст з СІЗА КДБ.

«Інфармацыі тут, вядома, не хапае (ўжываецца нават тэрмін «інфармацыйная дэпрывацыя»). Асабліва для чалавека, які апошнія гады жыў у Інтэрнэце. З іншага боку ёсць агульная інфармацыя, якую раней ігнараваў і такія простыя радасці як разгадванне крыжаванак, падбор бібліятэчных кніг! Шмат яшчэ старых савецкіх, але цяпер да нас трапілі нават Стругацкія «Цяжка быць Богам»… Чытаю «Советскую Белоруссию» і «Прессбол». Таму пра сітуацыю неяк у курсе… «, — цытуе Вольга Бандарэнка сайту charter97.org вытрымкі з ліста мужа.

Палітвязень адзначае, што ён не можа атрымаць Біблію на беларускай мове:

«Біблію і малітоўнік перадаць не атрымаецца. Прыйдзецца купляць на расейскай. На роднай мове прышлеш пазней у калонію. Хаця вось кажуць, што і туды нельга. Ну, гэта не крытычна, пры тым, што дзіўна — вернікі-беларусы-зэкі не могуць атрымаць Бібліі І малітасловы па-беларуску».

Заканчвае ліст Зміцер Бандарэнка словамі:

«Маліўся за Сашку (прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнта Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава, асуджанага ўжо да 4 гадоў узмоцненага рэжыму) Ён першапраходца. Малюся за вас, за імянінніка, за пляменніцу і ўсіх нашых сяброў і сябровак. Прывітанне сёстрам і братам! Веснавой энергіі і стойкасці ўсім!»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць