Усяго патроху22

Пуцін прыляцеў у Мінск са спазненнем

Першым нумарам праграмы — 40-хвілінная сустрэча з Лукашэнкам сам-насам.

Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін прыляцеў у Менск, а 14.30 замест 13 гадзін, прадугледжаных паводле графіка. Пуцін прымусіў сябе чакаць Аляксандра Лукашэнку, беларускага і казахстанскага прэм’ераў.

Расейскі прэм’ер сустрэнецца ў Менску са сваімі беларускім і казахстанскім калегамі Міхаілам Мясьніковічам і Карымам Масімавым, правядзе перамовы ў фармаце ЭўрАзЭС і cаюзнага саўміна, а таксама абмяркуе двухбаковыя дачыненьні з Аляксандрам Лукашэнкам. Першай будзе ягоная сустрэча менавіта з Лукашэнкам, на якую папярэдне было адведзена 40 хвілін часу.

Паседжаньні Вышэйшай рады ЭўрАзЭС (кіроўнага органа Мытнага саюза), а таксама Савета міністраў так званай Саюзнай дзяржавы адбудуцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там жа заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы дэлегацый Беларусі і Расеі ў вузкім і пашыраным складзе. Пасьля гэтых перамоў заплянаванае падпісаньне двухбаковых дакумэнтаў — у тым ліку беларуска-расейскай дамовы аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС у Беларусі. АЭС мяркуюць узьвесьці паводле расейскага праекту, расейскай кампаніяй, па ўнутрырасейскім кошце і за расейскі ж крэдыт.

Апрача таго, як паведамляюць крыніцы ва ўрадзе Расеі, Пуцін абмяркуе сытуацыю з расейскімі грамадзянамі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым, якіх, паводле ацэнак расейскага боку, незаконна асудзілі па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску.

Расейскія грамадзяне за некалькі дзён да візыту Пуціна былі прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысуджаныя да вялікіх штрафаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй24

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі35

Агучаны новыя тарыфы на платныя паркоўкі Мінска1

У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву1

Беларуска расказала, як з'ездзіла ў Дубай і колькі зарабіла8

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

Лукашэнка: Калі ЗША спатрэбіцца, Беларусь гатовая дапамагчы ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне7

Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»2

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць