Меркаванні11

Wikileaks: МАГАТЭ яшчэ ў 2008 годзе папярэдзіла Японію пра магчымыя праблемы на АЭС

Згодна з сакрэтнымі дакументамі дзярждэпартамента ЗША, апублікаванымі сайтам Wikileaks, МАГАТЭ яшчэ ў 2008 годзе папярэджвала Японію, што яе атамныя электрастанцыі не вытрымаюць удару магутнага землятрусу,
паведамляе The Telegraph.

Як піша газета, АЭС «Фукусіма-1», на якой спачатку адбыўся пажар, а пазней некалькі выбухаў, магла вытрымаць землятрус магнітудай 7,0. Землятрус у Японіі 9 сакавіка меў магнітуду 9,0.

У 2008 годзе МАГАТЭ абавязала Японію абнавіць сістэмы бяспекі АЭС. Цяпер Японіі давядзецца даць справаздачу перад арганізацыяй, ці дастаткова было зроблена для прадухілення выбухаў.

Папярэджанне аб недастатковай надзейнасці японскіх АЭС прагучала ў Токіа падчас сустрэчы «вялікай васьмёркі» ў 2008 годзе.

Wikileaks цытуе словы неназванай крыніцы, якая падчас сустрэчы выказала занепакоенасць тым, што сістэмы абароны ад землятрусаў АСЭ ў Японіі за апошнія 35 гадоў абнаўляліся ўсяго тры разы.

«Ён (прадстаўнік МАГАТЭ) растлумачыў, што МАГАТЭ цяпер займаецца пераглядам сістэмы бяспекі АЭС, якія за апошнія 35 гадоў абнаўляліся Японіяй усяго тры разы», — гаворыцца ў тэлеграме амерыканскага чыноўніка.

Таксама там паведамляецца, што Японія выступіла супраць судовага рашэння пра закрыццё АЭС на захадзе краіны, якая, паводле праверкі, не магла вытрымаць удару землятрусу.

«Японскае агенцтва па ядзернай бяспецы заявіла, што ўсе неабходныя абнаўленні былі праведзеныя, і рэактар на АЭС функцыянуе ў нармальным рэжыме», — гаворыцца ў тэлеграме. Японія адмяніла пастанову суда ў 2009 годзе.

Акрамя гэтага, у кампрамаце Wikileaks прыводзяцца словы японскага парламентарыя Тара Кана, які ў кастрычніку 2008 года ў гутарцы з амерыканскімі дыпламатамі паведаміў, што японскі ўрад хавае дадзеныя аб няштатных сітуацыях на японскіх АЭС.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду5

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся26

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

На мяжы нуль машын, а выехаць можна толькі праз тыдзень. Што адбываецца з выездам з Латвіі ў Беларусь

Швецыя паставіць Украіне знішчальнікі Gripen5

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі23

Транспартнікі Літвы асудзілі закрыццё мяжы з Беларуссю1

Экспарт бензіну з Беларусі ў Расію ў кастрычніку вырас у 30 разоў — прадаюць яго даражэй за расійскі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду5

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць