Грамадства1818

Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі

У чацвер ён атрымае неабходныя дакументы.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Крыніца, якая паведаміла радыё «Свабода» гэтую інфармацыю, таксама паведаміла, што заўтра ён атрымае адпаведныя дакументы.

Алесь Міхалевіч з’яўляецца абвінавачаным па справе аб падзеях 19 снежня. 19 лютага яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пасля гэтага Міхалевіч заявіў пра катаванні ў следчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў перад тым як выйсці з ізалятара на падпіску пра нявыезд.

Ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Міхалевіч аб’явіў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасці беларускага КДБ».

Рух «За Свабоду» паведаміў, што яму ўдалося ноччу выехаць з краіны, дарога ў «надзейнае месца» заняла суткі. Сям’я засталася ў Менску. «Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, — гэта рэальная фізічная пагроза, — заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты. — Усе бачаць, што гэтыя людзі гатовы пайсці на ўсё, у іх дзеяннях няма законнасці і адкрытасці.

Пазней міністар замежных спраў Карэл Шварцэнбэрг заявіў, што Міхалевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Чэскай Рэспубліцы.

А. Міхалевіч пацвердзіў інфармацыю пра атрыманне палітычнага прытулку электроннай поштай сваёй жонцы Мілане. «Хацеў напісаць табе, што атрымаў прытулак, але прачытаў гэта на сайце „Нашай Нівы“», — працытавала ліст Мілана Міхалевіч.

Каментары18

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць