Улада2424

На Пачобута завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Нагода — артыкулы ў «Gazetе Wyborczaj», на сайце «Белорусский партизан» і ў блогу.

Справа распачатая паводле ч.1 арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта РБ». Нагода — артыкулы ў «Gazetе Wyborczaj», на сайце «Белорусский партизан» і ў блогу.

18 сакавіка 2011 г. пракурор Гродзенскай вобласці Марозаў В.М. завёў супраць журналіста Андрэя Пачобута крымінальную справу. Журналіста абвінавацілі ч.1 арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта РБ». Паводле пракуратуры, абразы Лукашэнку Пачобут наносіў на старонках польскай «Gazety Wyborczaj», сайта «Белорусский партизан», і свайго блога poczobut.livejournal.com на працягу 2010—2011 гг. Магчыма, гэта першы выпадак у Беларусі калі кагосьці вінавацяць за абразу дзяржчыноўніка ў блогу.

Пра крымінальную справу Пачобуту 28 сакавіка паведаміў у абласной пракуратуры следчы па найважнейшых справах Арсеній Нікольскі.

Як паведаміў «Нашай Ніве» Андрэй Пачобут, сёння ў пракуратуры яго спрабавалі дапытаць у якасці падазраванага, але ён адмовіўся, заявіўшы, што будзе даваць тлумачэнні толькі ў судзе. «Магчыма, пад уплывам падзей вакол Міхалевіча, але ў пратаколе было пазначана, што на мяне ў ходзе размовы не аказваўся ціск», — кажа журналіст. Яго азнаёмілі з абавязкамі падазраванага, патлумачыўшы, што ён абавязаны з'явіцца ў пракуратуру па першым выкліку. Ягоная справа накіраваная на папярэдняе расследаванне да начальніка следчага аддзела абласной пракуратуры Пашкоўскага.

Апошні раз Пачобута выклікалі ў пракуратуру 10 снежня. Журналіст атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Гродзенскай вобласці за працу без акрэдытацыі на «Gazetu Wyborczu».

Андрэй мяркуе, што яго могуць кінуць за краты, але не збіраецца з’язджаць з Беларусі. Кажа, што будзе далей працаваць — пісаць у «Выборчу», на «Белпартызан», у блог.

«Gazetа Wyborcza» аператыўна зрэагавала на падзеі ў Беларусі. На сайце выдання ў найгалоўным артыкул пра беларускага карэспандэнта. У ім змешчаны спасылкі на «абразлівыя» артыкулы журналіста.

Нагадаем, што раней за абразу кіраўніка краіны былі асуджаныя журналісты Мікола Маркевіч, Павел Мажэйка, Віктар Івашкевіч, палітык Андрэй Клімаў, прадпрымальнікі Валер Леванеўскі і Аляксандр Васільеў, праваабаронца Кацярына Садоўская.

Глядзі яшчэ: Пацярпелы Лукашэнка. Крымінальная справа N11025190007

Каментары24

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць