Усяго патроху1010

Прэмія за чэлес

Мінкульт РФ узнагародзіў арт-групу «Вайна» за здзеклівую акцыю, праведзеную насупраць будынка ФСБ ў Пецярбурзе.

Прэмію «Інавацыя», заснаваную расійскім Міністэрствам культуры і Дзяржаўным цэнтрам сучаснага мастацтва, прысудзілі акцыі арт-групы «Вайна», актывісты якой намалявалі фалас на Ліцейным мосце ў Санкт-Пецярбургу.

У ноч з 14 на 15 чэрвеня 2010 года пасля разводу моста 65-метровы малюнак падняўся насупраць будынка пецярбургскага ўпраўлення ФСБ.

Удзельнікі арт-групы па прыз у 400 000 расійскіх рублёў, прысуджаныя ў намінацыі «Твор візуальнага мастацтва», не з’явіліся. Раней Леанід Нікалаеў і Алег Варотнікаў заявілі, што іх творчасці не патрабуецца афіцыйная ўхвала.

У лістападзе мінулага года Нікалаева і Варотнікава арыштавалі за акцыю «Замкавы пераварот», падчас якой яны перавярнулі міліцэйскую машыну каля Міхайлаўскага замка ў Пецярбургу.

Пакуль яны знаходзіліся пад арыштам, брытанскі мастак-графітыст Бэнкс арганізаваў распродаж сваіх працаў. Выручаныя сродкі — 90 тысяч фунтаў стэрлінгаў (4,5 млн рублёў) — былі накіраваныя на дапамогу актывістам «Вайны».

З гэтых грошай быў унесены заклад у памеры 300 тысяч рублёў за кожнага, пасля чаго ў канцы лютага Нікалаева і Варотнікава выпусцілі на волю.

Праз месяц расійскія праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу ў сувязі з нападам на траіх актывістаў «Вайны». Па словах пацярпелых, тыя, хто на іх напаў, прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку.

Намінацыя акцыі арт-групы на прэмію «Інавацыя» суправаджалася скандалам.

У пяцёрку намінантаў іх уключыў экспертны савет, сярод удзельнікаў якога — загадчык аддзела найноўшых плыняў Рускага музея Аляксандр Бароўскі і дырэктар Мультымедыя Арт музея (былы Дом фатаграфіі) Вольга Свіблава.

Пасля арганізатары конкурсу вырашылі выключыць групу з шорт-ліста, матываваўшы гэта невыкананнем яе ўдзельнікамі фармальнага патрабавання накіраваць у аргкамітэт згоду на ўдзел у конкурсе ўсіх аўтараў акцыі.

Адзін з намінантаў, Юрый Авакумаў, заявіў, што «рашэнне аргкамітэта ставіць увесь конкурс пад пагрозу правалу, таму што цяпер удзел у конкурснай выставе робіцца зусім непрыстойным». Не пагадзіліся з рашэннем аргкамітэта і сябры журы, куратары Кацярына Дзёгаць і Андрэй Ерафееў.

Самі Леанід Нікалаеў і Алег Варотнікаў на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу сказалі, што «ніякіх папераў пра згоду падпісваць не будуць».

У выніку журы прэміі «Інавацыя» заявіла, што выбіраць будзе з першапачатковага спісу намінантаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць