Усяго патроху44

Аднаўленне працы Маскоўскай лініі метро адкладаецца

Раней меркавалася, што яна будзе запушчана 13 красавіка. Для перасадкі паміж лініямі метро будзе арганізавана праца часовага аўтобуснага маршруту №33.

Пра гэта паведаміў тэлеканал СТВ.

Раней меркавалася, што Маскоўская лінія будзе запушчана 13 красавіка, аднак затым тэрміны аднаўлення руху па першай лініі былі перанесеныя.

Аператыўна адрамантаваць станцыю «Кастрычніцкая», на якой 11 красавіка адбыўся тэракт, і ўвесці яе ў эксплуатацыю Лукашэнка даручыў гарадскім ўладам на экстранай нарадзе пасля выбуху ў метро.

***

У 13.50 на «Купалаўскай» пачалася пасадка і высадка пасажыраў. Пакуль на станцыі працуе толькі адзін выхад — на вуліцу Карла Маркса.

Такім чынам, другая лінія метрапалітэна — «Аўтазаводская» — працуе цяпер у поўным аб’ёме.

Як паведамлялася раней, рух па першай лініі Мінскага метрапалітэна адновіцца 13 красавіка, аднак электрацягнікі на станцыі «Кастрычніцкая», дзе прагучаў выбух, спыняцца не будуць.

З мэтай ажыццяўлення перасадкі паміж першай і другой лініямі метро будзе арганізавана праца часовага аўтобуснага маршруту № 33 ст. м. «Інстытут культуры» — ст. м. «Плошча Перамогі» з выкананнем усіх прыпынкаў па трасе руху. Праязныя дакументы на метро сапраўдныя для праезду ў аўтобусах № 33. Рух аўтобусаў маршруту № 100 будзе арганізаваны па ранейшай схеме — ад аэрапорта Мінск-1 да аўтавакзала Маскоўскі. Колькасць аўтобусаў на маршруце № 100 будзе павялічана.

На перыяд закрыцця першай лініі метрапалітэна праязныя дакументы на метро дзейнічаюць ва ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту, апрача маршрутных таксі.

Павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусным маршруце № 100, тралейбусных маршрутах № № 3, 33, 44, 46, 53, трамвайных маршрутах № № 1, 6. 12 красавіка арганізавана праца часовага аўтобуснага маршруту № 33 ст. м. «Інстытут культуры» — ст. м. «Плошча Перамогі» з выкананнем усіх прыпынкаў па трасе руху. Рух аўтобусаў маршруту № 100 арганізаваны да станцыі метро «Уручча».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі76

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі76

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць