Эканоміка66

Мінску не ўдасца за тыдзень атрымаць крэдыт у Расіі

Масква і Менск на працягу 2–3 тыдняў ўзгодняць умовы расейскага крэдыту на мільярд даляраў, які дапаможа стабілізаваць беларускую эканоміку. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дырэктара дэпартамэнту міжнародных фінансавых адносін Мінфіна РФ Андрэя Бокарава.

Раней 26 красавіка ўлады Беларусі паведамілі, што спадзяюцца дамовіцца з Расеяй пра ўмовы крэдыту за тыдзень.

Беларусь з сакавіка 2011 году вядзе перамовы з Расеяй пра крэдыт на мільярд даляраў і разьлічвае атрымаць яшчэ каля 2 мільярдаў ад кантраляванага Расеяй антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Масква заяўляла, што ў абмен на крэдыт запатрабуе ад Менску правесьці структурныя рэформы і адмены абмежаваньняў на валютным рынку.

Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец 26 красавіка заявіў, што Расея і Беларусь ужо ўзгаднілі пералік мер па стабілізацыі макраэканамічнай сытуацыі ў краіне. Аднак ён не прывёў дэталяў таго, на якія ўмовы Масквы Менск гатовы пайсьці дзеля крэдыту.

25 красавіка першы намесьнік старшыні Цэнтрабанку РФ Аляксей Улюкаеў сказаў, што рашэньня аб крэдыце пакуль няма, і Расея чакае ад беларускіх уладаў большай гнуткасьці ў курсавой палітыцы. Ён таксама ўдакладніў, што курс пры продажу валюты насельніцтву таксама павінен быць свабодным.

Валютны крызіс у Беларусі, які разьвіваецца з пачатку гэтага году, паўстаў з-за таго, што насельніцтва краіны пачало скупляць даляры і эўра, асцерагаючыся дэвальвацыі мясцовай валюты. Каб пагасіць попыт на валюту, уладам Беларусі прыйшлося выдаткаваць істотную частку рэзэрваў краіны, а таксама прыняць шэраг мер па абмежаваньні апэрацыяў на валютным рынку.

Нявызначанасьць з курсам рубля, якую справакавалі дзеяньні Нацбанку Беларусі, адбілася на росьце цэн на імпарт, а таксама прывяла да зьяўленьня ў Беларусі множнасьці валютных курсаў і чэргаў у абменных пунктах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне16

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны2

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак4

Доктара з Гродна асудзілі за «распальванне варожасці» і «фінансаванне экстрэмізму»2

Былы дарадца прэзідэнта ЗША: Трамп на перамовах не прайграў, але Пуцін відавочна перамог2

Тэлефанаванне Трампа Лукашэнку: што гэта было?24

Беларуска зганяла ў Парыж без візы — не знайшла там ні круасанаў, ні слімакоў. У краме «Фантазія» толькі чабурэкі6

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным33

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне16

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць