Грамадства

«Вечар свабоды Беларусі» ў Хельсінкі

10 траўня ў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі, у Нацыянальным тэатры адбудзецца «Вечар

свабоды Беларусі».

Са сцэны тэатра прагучаць вершы Някляева, аповяд аб сённяшняй

сітуацыі ў Беларусі, пра абставіны гучных судовых працэсаў над экс-кандыдатамі ў

прэзідэнты. У акцыі прымуць удзел фінскія акцёры, музыкі, рэжысёры. Гэта будзе адкрыты

для ўсіх наведвальнікаў вечар.

«Фіны ведаюць пра Беларусь і шмат, і мала, — лічыць адна з арганізатараў

акцыі Салідарнасці з Беларуссю Ева Някляева. — З аднаго боку, ад прадстаўнікоў МЗС

мы ведаем, што ніколі яны не атрымлівалі столькі пасланняў ад фінскіх грамадзян, як

пасля 19-га снежня. Ні з якой нагоды, што б у свеце ні здаралася, — не было такой бурнай

рэакцыі. Фіны пішуць свайму міністру, сваім прадстаўнікам ва ўладных органах аб тым,

што ім важна, што адбываецца ў Беларусі, і просяць вельмі канкрэтна: каб праблематыка

Беларусі заставалася ў спісе важных праблем фінскай замежнай палітыкі. А з іншага боку,

калі фіну распавядаць пра тое, што хтосьці сядзіць у турме, ці адбывае адміністрацыйны

тэрмін,-то фін прадставіць сабе ўтульную практычна камеру, ёгурт на сняданак, свежую

садавіну…

З дапамогай гэтай акцыі мы б хацелі, у тым ліку, прыцягнуць увагу да праблематыкі

Беларусі цяперашняга кабінета міністраў. Нагадаць пра тое, што адносіны з Беларуссю,

дапамога Беларусі дэмакратычнай, — стала традыцыйнай часткай палітыкі Фінляндыі.

Мы

папросім прысутных падпісацца пад калектыўным лістом-«напамінам» да ўраду. Аб тым,

што тэма беларускай палітыкі па-ранейшаму важная.

Напярэдадні Вечары Свабоды Беларусі адбылася прэс-канферэнцыя для фінскіх

журналістаў. У яе рамках, з дапамогай skype, пра тое, як праходзяць суды над удзельнікамі

перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі, распавёў кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй

Дзмітрыеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць