Грамадства5555

Лукашэнка: «Праз 1-2 месяцы мы забудзем на ўсю валютную бязладзіцу»

«Нас тонка, акуратна, з падачы, вядома, адтуль, падштурхоўваюць да нейкіх рэформаў і крычаць, асабліва гэтыя з пятай калоны...»

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь праз 1–2 месяцы ўрэгулюе сітуацыю на валютным рынку,
заявіў ён сёння ў час наведвання ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне.

Так, цяжкавата сёння. Але выпрастаем. Праз 1–2 месяцы мы спакойна забудзем ўсякія валютныя бязладзіцы», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, далей Беларусь пойдзе сваім шляхам. «Апошнім часам нам усё часцей падкідваюць ідэі ў сувязі з гэтай фінансавай бязладзіцай, маўляў, патрэбныя рэформы.

Нас тонка, акуратна, з падачы, вядома, адтуль, падштурхоўваюць да нейкіх рэформаў і крычаць, асабліва гэтыя з пятай калоны, што патрэбныя неадкладна рэформы і рэформы. А што за рэформа патрэбна?

Якую яны нам прапануюць рэформу?

Яны нам прапануюць рэформу на разбурэнне».
.

Ён таксама падкрэсліў: «Нам рэформа патрэбна вось такая: калі гаспадаркі працуюць, атрымліваюць прадукцыю, у любым пункце планеты попыт на яе ёсць, тады тое, што трэба дзяржаве, — прадаў, а на астатняе — купляй па імпарце, што хочаш. І няма праблем з валютай. Вось такая патрэбна рэформа».

Але гэта будзе цяжка, і гэта будзе доўгі шлях.

«Але гэта наш шлях. Іншага няма шляху», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

Гурт «Іванушкі International» стане проста «Іванушкамі», бо «англіцызмы задзяўблі»16

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ6

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі8

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць