Аб'ём наяўных беларускіх рублёў вырас на 21,3%.
За красавік аб'ём наяўных грошай вырас на 21,3%.
Такую статыстыку апублікаваў Нацыянальны банк краіны.
У красавіку 2011 года ў Беларусі назіраўся рэзкі рост шырокай грашовай масы.
Аб'ём наяўных грошай узрос амаль на трыльён беларускіх рублёў -- гэта значыць, на 21,3 адсоткі. Для параўнання: за студзень-сакавік 2011 грашовая маса павялічылася толькі на 2,2%.
Факт такога рэзкага росту шырокай грашовай масы уступае ў супярэчнасць з заявамі кіраўніцтва Нацбанка аб правядзенні жорсткай манетарнай палітыкі. Гэта яшчэ больш падганяе інфляцыю, якая б'е рэкорды. З пачатку 2011 года афіцыйны рост спажывецкіх цэн у Беларусі склаў 10,9%, перавысіўшы паказчык за ўвесь 2010 год (9,9%).
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары