Грамадства22

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі перадалі ў расійскае пасольства ў Вільні граблі

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі 18 мая каля будынка расійскага пасольства ў Вільні акцыю пратэсту супраць выдзялення Масквой Мінску крэдытаў.

Акцыя была арганізавана пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Расія гатова даць Беларусі крэдыты на агульную суму 6 млрд. долараў. Пазней расійскі бок растлумачыў, што размова фактычна ідзе пра 1 млрд. долараў у 2011 годзе з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (яшчэ 2 млрд. — у 2012–2013 гадах, плюс 3 млрд. — даходы ад прыватызацыі). Тым не менш падчас акцыі фігуравала лічба 6 млрд.

Прысутныя перадалі ў пасольства Расіі зварот і граблі з надпісамі: «(Нявыкананыя) абяцанні», «(Атэістычныя) клятвы», «(Пустыя) запэўніванні», «Датацыі (на рэпрэсіі)», — маючы на ўвазе, што Расія ў выпадку выдзялення чарговага крэдыту наступіць на тыя ж граблі, што і раней.

Удзельнікі акцыі прыйшлі з плакатамі «$6 млрд: гуманітарная дапамога катам беларускага народа», «Крэдыт працягвае жыццё дыктатуры», «Купі МАЗ: дапамажы пасадзіць невінаватых» і інш.

У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, кампаній «Еўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду!», прадпрымальніцкага руху, студэнты ЕГУ.

У заяве, якая была перададзена ў пасольства, гаворыцца, што «любы крэдыт, які атрымліваецца беларускай уладай, накіроўваецца на аплату працы рэпрэсіўнага апарату розных дзяржорганаў па палітычным пераследзе апазіцыйных сіл Беларусі, на ўтрыманне велізарнага ідэалагічнага, сілавога апарату». «Эканамічнай рацыянальнасці ў выкарыстанні сродкаў, што выдзяляюцца краіне, паводле вынікаў праўлення Лукашэнкі назіраць не даводзіцца, тады як прыкметы татальнага палітычнага і эканамічнага крызісу ў наяўнасці», — лічаць аўтары заявы.

Яны заклікалі кіраўніцтва Расіі «ў кантэксце наяўнага развіцця адносінаў паміж Расіяй і Беларуссю ўлічваць найперш інтарэсы народаў абедзвюх краін, а не асобных іх прадстаўнікоў, якія не прызнаны міжнароднай супольнасцю і з прычыны пэўных акалічнасцяў выконваць афіцыйную прадстаўнічую ролю дзяржавы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць