Грамадства

Адбылося ўручэньне прэміяў у галіне абароны правоў чалавека

Мілінкевіч: «Усе сёньняшнія ляўрэаты моцныя сваёй маральлю і мужнасьцю, яны надаюць нам надзею і веру. Гэта прыклады мужнасьці, якія падымаюць беларусаў з каленяў».

У прэс‑цэнтры «Хартыі‑97» адбылося ўручэньне Нацыянальных прэмій «За асабістую мужнасьць пры абароне правоў чалавека». Каардынатар «Хартыі‑97» Зьміцер Бандарэнка сказаў, што хоць гэта і ўрачыстая хвіліна, але «з горкім прысмакам».

Прэмія ў галіне абароны правоў чалавека ўручаецца ад 1998 году. Сёлета ляўрэатамі сталі экс‑кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін, абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы, палітвязень Зьміцер Дашкевіч, прафсаюзная актывістка з Бабруйску Алена Захожая, а таксама вернікі пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё».

За Аляксандра Казуліна прэмію атрымала жонка, за Зьмітра Дашкевіча — бацькі, за абаронцаў намётавага мястэчка — Дар’я Зялінская.

— Тое, што зрабіў Казулін ёсьць сапраўдным подзьвігам, — сказаў праваабаронца Андрэй Саньнікаў. — Я сам працаваў у ААН і ведаю, наколькі цяжка і складана паставіць пытаньне ў Радзе бясьпекі ААН, але ён дамогся свайго.

— Гэта прэмія ня толькі мне, але і ўсім вернікам Беларусі, — адзначыў пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка. — А таксама яна належыць Богу.

На ўрачыстасьці выступіў і лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч:

—Калі я вучыўся ў школе, то неаднойчы чуў наступную фразу: «Масы вырашаюць усё». Так, сапраўды, масы вырашаюць многае, але нельга адмаўляць і ролю асобы ў гісторыі. Сёньняшнія намінанты даказваюць гэта. Гэта прыклады мужнасьці, якія падымаюць беларусаў з каленяў. Усе сёньняшнія ляўрэаты моцныя сваёй маральлю і мужнасьцю, яны надаюць нам надзею і веру.

201206charter01 (61K)
201206charter02 (58K)
201206charter03 (59K)
201206charter04 (66K)
201206charter05 (63K)

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы43

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай3

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы43

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць